Logo Polskiego Radia
Print

Ты - таксама паляўнічы!

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.12.2014 11:10
Падчас набыткаў мы рацыянальна думаем толькі цягам першых 2,5 хвілінаў.

Падчас набыткаў мозг чалавека выключае лягічнае мысьленьне, уключае падсьвядомасьць і пачынае кіравацца пачуцьцямі. У выніку, чалавек паводзіць сябе, як паляўнічы некалькі тысячаў гадоў таму, перасьцерагае тыднёвік „Newsweek”.

Людзі ў пагоні за супэрнагодай паводзяць сябе, як homo sapiens, які павінен быў хутка прымаць рашэньне: уцякаць або змагацца, паляваць або заставацца ў лягеры.

Хоць мінулі тысячы гадоў, наш мозг няшмат памяняўся. Ён надалей гатовы да суперніцтва й барацьбы. Ён застаецца ў „наркозе”, але не тады, калі пачынае дзейнічаць інстынкт паляўнічага. Такім чынам адбываецца менавіта тады, калі нас ахоплівае шаленства набыткаў.

„Пачынаюць дзейнічаць калектыўныя працэсы. Калі чалавек апынецца ў незвычайнай сытуацыі й ня ведае, як сябе паводзіць, то бярэ прыклад з паводзінаў іншых. Індывідуальныя тармазы не працуюць ”, - тлумачыць псыхоляг Веслаў Барыла.

Пакупкі перад сьвятамі нагадваюць менавіта паляваньне. „Калі людзі апыналіся на новай тэрыторыі, яны павінны былі спачатку праверыць, ці там можна пасяліцца, ці там можна будзе здабыць ежу. Гэта займала шмат часу.

Але мозгам, які калісьці займаўся зьбіральніцтвам і паляваньнем, лёгка могуць авалодаць пачуцьці, тым больш, што рахункі не зьяўляюцца яго моцным бокам. Калі мы бачым надпіс „прамоцыя” – не правяраем колькі ў гэтым праўды й трапляем у простыя матэматычныя пасткі. Аказваецца таксама, што наш мозг ня надта спраўляецца з сытуацыяй, калі мае вялікі выбар.

Немалое значэньне мае таксама стомленасьць – чым больш мы стомленыя, тым хутчэй наш мозг пераключаецца на эмацыйны ці зваротны рэжым працы. Аказваецца, што амаль 85% розных дзеяньняў мы выконваем бяз удзелу сьвядомасьці. Менавіта таму ў краме хутка забываем пра сьпіс пакупкаў і пачынаем рэагаваць на распродажы. Лягічна мы думаем толькі тады, калі гэта неабходна, напрыклад, калі трэба ўвесьці ПІН-код.

Паводле дасьледаваньняў, праведзеных навукоўцамі з Бангарскага ўнівэрсытэта, калі мы купляем ежу й дробныя прамысловыя тавары наш мозг паводзіць сябе даволі асьцярожна. Калі мы ідзем набыць новую майку ці абутак, ён вар'яцее ўжо зь першых хвілінаў, то бок ім авалодваюць пачуцьці. У гэткім выпадку лягічнае мысьленьне выключаецца пасьля 2,5 хвілінаў, паведамлее выданьне „Newsweek”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт