Logo Polskiego Radia
Print

Грошы з ЗША на барацьбу з ІД і на абарону ўсходняй Эўропы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.12.2014 17:55
  • Мул.mp3
Інтэрвію са Стывэнам Мулам - амбасадарам Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Польшчы.
Ambasador USA w Polsce Stephen Mull, foto: Trójka Ambasador USA w Polsce Stephen Mull, foto: Trójka

У частцы сьвету, далёкай ад Ісламскай Дзяржавы, у Аўстраліі, мусульманскі баявік зьдзейсьніў тэракт у Сыднэі. Гэта ўстрывожыла ЗША, якія выступаюць найбольш актыўным змагаром супраць ІД. Барак Абама склікаў нараду са сваім дарадчыкам па справах тэрарызму, гэта значыць, што сытуацыя сур'ёзная і патрабуе ўвагі. Прыняты Кангрэсам ЗША закон аб расходах на абарону ў 2015 году выдзяляе 5 млрд даляраў на барацьбу з Ісламскай Дзяржавай. Гэтых сродкаў дастаткова? – зьвяртаемся з пытаньнем да Стывэна Мула, амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Польшчы.

С. Мул: Пабачым. Я лічу, што гэтая барацьба будзе працягвацца доўгія гады, таму што яна ахоплівае вялікую тэрыторыю Іраку і Сырыі. Важна, якую падтрымку мы атрымаем ад нашых саюзьнікаў. Мы рады, бо на мінулым тыдні прэм’ер-міністар Эва Копач дала зразумець, што Польшча таксама гатовая працягваць падтрымку гэтых дзеяньняў. Несумненна, мы павінны быць гатовыя прызначаць вялікія сумы, каб перамагчы гэтага ворага.

У законе Кангрэсу гаворыцца пра адзін мільярд даляраў, якія яшчэ ў чэрвені абяцаў Барак Абама на замацаваньне вайсковай прысутнасьці ЗША ва Ўсходняй Эўропе. Гэта вельмі добра, што прэзыдэнт рэалізуе абяцаньні, але ці гэтая сума 1 мільярда не зьяўляецца сымбалічнай?

С. Мул: Я думаю, што адзін мільярд даляраў - гэта не сымбалічная сума. Тым больш, што гэта не адзіны выдатак на абарону нашых саюзьнікаў ва Ўсходняй Эўропе. Ужо год у Польшчы стацыянуюць нашыя салдаты, ваенная тэхніка, зьнішчальнікі, танкі, і гэтак далей. Згаданая сума грошай будзе прызначацца на канкрэтныя справы. Некалькі тыдняў таму адзін з нашых генэралаў НАТО аналізаваў, дзе магла б дыслякавацца цяжкая ваенная тэхнікаў, дзе мы можам стварыць сталую базу.

Гэты генэрал прыйшоў да якой-небудзь высновы, ці ён толькі аналізаваў? Вядома, дзе гэтая тэхніка магла б разьмяшчацца?

С. Мул: Зразумела, усё залежыць ад грошай. Кангрэс ужо выдзяліў сродкі і я думаю, што пасьля новага году мы хутка разьмесьцім ваенную тэхніку ў Польшчы і ў іншай краіне - усходняй фланцы НАТО.

ЗША акажуць ваенную падтрымку Ўкраіне і накладуць на Расею новыя санкцыі? Кангрэс - за, аднак прэзыдэнт Абама пакуль стрымліваецца.

С. Мул: Мы аказалі падтрымку ўкраінскаму войску агулам у 400 млн даляраў. Кангрэс выдзяліў сродкі на перадачу зброі ўкраінскай арміі, але пытаньне адкрытае, канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае. Шмат будзе залежаць ад паводзін Расеі ў гэтым канфлікце. Калі Расея будзе раздзьмуваць канфлікт, падтрымліваючы сэпаратыстаў, то я думаю, што рэакцыя ЗША і нашых саюзьнікаў будзе вострай.

Такім чынам прэзыдэнт Абама чакае на крок Масквы? Ён казаў таксама, што чакае, як будзе паводзіць сябе Эўропа. Гэта былі б супольныя новыя санкцыі?

С. Мул: Я лічу, што гэта асноўны плюс нашай стратэгіі, што ў нас адзіны падыход да Расеі па пытаньні санкцый. Зразумела, у Эўропе ёсьць краіны, якія выступаюць за жорсткія санкцыі, іншыя за мяккія. Але калі мы разьяднаныя, то наша ўзьдзеяньне на сытуацыю будзе слабым. Мы абавязаныя прадстаўляць аднолькавы падыход.

На мінулым тыдні у Кшэсінах, падчас падпісаньня кантракту на пастаўкі ракет JAZZ, вы сказалі, што гэта доказ блізасьці і даверу нашых дзяржаў, значыць, гэта нешта больш, чым гандлёвая зьдзелка? Адзначым, што Польшча не атрымае ракет бясплатна – гэта каштуе 250 млн даляраў.

С. Мул: Зразумела, што трэба заплаціць за такую тэхніку. Але я хачу адзначыць, што апошняй дзяржавай, якая купіла гэтыя ракеты, была Фінляндыя. Яна вяла перамовы 8 гадоў. У выпадку Польшчы мы настолькі пахутчылі працэс, што канчатковае рашэньне прынялі за 8 месяцаў. Гэта сьведчаньне нашых узаемадачыненяў з Польшчай. Зьвярніце ўвагу, што гэта грошы ня толькі за ракеты, але таксама на мадэрнізацыю праграм для зьнішчальнікаў F-16. І вось з новай праграмай і ракетамі польскія F-16 будуць найбольш пасьпяховымі ў сьвеце.

Ёсьць шанцы, што ў недалёкай буудчыні Польшча атрымае магчымасьць купіць больш сучасныя ракеты, пазначаныя літарай Б.

С. Мул: Яшчэ не, але зразумела, у нас ёсьць гэтыя ракеты на свае патрэбы. У нас яшчэ ня вырашылі аб продажу гэтых ракет. Я думаю, што кожная краіна вядзе сябе падобным чынам. Але напэўна ў будучыні мы будзем іх прадаваць нашым самым блізкім саюзьнікам.

яс/Бэата Міхневіч

У частцы сьвету, далёкай ад Ісламскай Дзяржавы, у Аўстраліі, мусульманскі баявік зьдзейсьніў тэракт ў Сыднэі. Гэта ўстрывожыла ЗША, якія выступаюць найбольш актыўным змагаром супраць ІД. Барак Абама склікаў нараду са сваім дарадчыкам па справах тэрарызму, гэта значыць, што сытуацыя сур'ёзная і патрабуе ўвагі. Прыняты Кангрэсам ЗША закон аб расходах на абарону за 2015 году выдзяляе 5 млрд даляраў на барацьбу з Ісламскай Дзяржавай. Гэтых сродкаў дастаткова? – зьвяртаемся з пытаньнем да Стывэна Мола, амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Польшчы.

С. Мол: Пабачым. Я лічу, што гэтая барацьба будзе працягвацца доўгія гады, таму што яна ахоплівае вялікую тэрыторыю Іраку і Сырыі. Важна, якую падтрымку мы атрымаем ад нашых саюзьнікаў. Мы рады, бо на мінулым тыдні прэм’ер-міністар Эва Копач дала зразумець, што Польшча таксама гатовая працягваць падтрымку гэтых дзеяньняў. Несумненна, мы павінны быць гатовыя прызначаць вялікія сумы, каб перамагчы гэтага ворага.

У законе Кангрэсу гаворыцца пра адзін мільярд даляраў, якія яшчэ ў чэрвені абяцаў Барак Абама на замацаваньне вайсковай прысутнасьці ЗША ва Ўсходняй Эўропе. Гэта вельмі добра, што прэзыдэнт рэалізуе абяцаньні, але ці гэтая сума 1 мільярда не зьяўляецца сымбалічнай?

С. Мол: Я думаю, што адзін мільярд даляраў - гэта не сымбалічная сума. Тым больш, што гэта не адзіны выдатак на абарону нашых саюзьнікаў ва Ўсходняй Эўропе. Ужо год у Польшчы стацыянуюць нашыя салдаты, ваенная тэхніка, зьнішчальнікі, танкі, і гэтак далей. Згаданая сума грошай будзе прызначацца на канкрэтныя справы. Некалькі тыдняў таму адзін з нашых генэралаў НАТО аналізаваў, дзе магла б дыслякавацца цяжкая ваенная тэхнікаў, дзе мы можам стварыць сталую базу.

Гэты генэрал прыйшоў да якой-небудзь высновы, ці ён толькі аналізаваў? Вядома, дзе гэтая тэхніка магла б разьмяшчацца?

С. Мол: Зразумела, усё залежыць ад грошай. Кангрэс ужо выдзяліў сродкі і я думаю, што пасьля новага году мы хутка разьмесьцім ваенную тэхніку ў Польшчы і ў іншай краіне - усходняй фланцы НАТО.

ЗША акажуць ваенную падтрымку Ўкраіне і накладуць на Расею новыя санкцыі? Кангрэс - за, аднак прэзыдэнт Абама пакуль стрымліваецца.

С. Мол: Мы аказалі падтрымку ўкраінскаму войску агулам у 400 млн даляраў. Кангрэс выдзяліў сродкі на перадачу зброі ўкраінскай арміі, але пытаньне адкрытае, канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае. Шмат будзе залежаць ад паводзін Расеі ў гэтым канфлікце. Калі Расея будзе раздзьмуваць канфлікт, падтрымліваючы сэпаратыстаў, то я думаю, што рэакцыя ЗША і нашых саюзьнікаў будзе вострай.

Такім чынам прэзыдэнт Абама чакае на крок Масквы? Ён казаў таксама, што чакае, як будзе паводзіць сябе Эўропа. Гэта былі б супольныя новыя санкцыі?

С. Мол: Я лічу, што гэта асноўны плюс нашай стратэгіі, што ў нас адзіны падыход да Расеі па пытаньні санкцый. Зразумела, у Эўропе ёсьць краіны, якія выступаюць за жорсткія санкцыі, іншыя за мяккія. Але калі мы разьяднаныя, то наша ўзьдзеяньне на сытуацыю будзе слабым. Мы абавязаныя прадстаўляць аднолькавы падыход.

На мінулым тыдні у Кшэсінах, падчас падпісаньня кантракту на пастаўкі ракет JAZZ (джаз), вы сказалі, што гэта доказ блізасьці і даверу нашых дзяржаў, значыць, гэта нешта больш, чым гандлёвая зьдзелка? Адзначым, што Польшча не атрымае ракет бясплатна – гэта каштуе 250 млн даляраў.

С. Мол: Зразумела, што трэба заплаціць за такую тэхніку. Але я хачу адзначыць, што апошняй дзяржавай, якая купіла гэтыя ракеты, была Фінляндыя. Яна вяла перамовы 8 гадоў. У выпадку Польшчы мы настолькі пахутчылі працэс, што канчатковае рашэньне прынялі за 8 месяцаў. Гэта сьведчаньне нашых узаемадачыненяў з Польшчай. Зьвярніце ўвагу, што гэта грошы ня толькі за ракеты, але таксама на мадэрнізацыю праграм для зьнішчальнікаў F-16. І вось з новай праграмай і ракетамі польскія F-16 будуць найбольш пасьпяховымі ў сьвеце.

Ёсьць шанцы, што ў недалёкай буудчыні Польшча атрымае магчымасьць купіць больш сучасныя ракеты, пазначаныя літарай Б.

С. Мол: Яшчэ не, але зразумела, у нас ёсьць гэтыя ракеты на свае патрэбы. У нас яшчэ ня вырашылі аб продажу гэтых ракет. Я думаю, што кожная краіна вядзе сябе падобным чынам. Але напэўна ў будучыні мы будзем іх прадаваць нашым самым блізкім саюзьнікам.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт