Беларускае кіно сталее
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.10.2014 10:30
У Варшаве ў чацьвёрты раз праходзіць фэстываль беларускага кіно «Bulbamovie».
Арганізатары кажуць пра заўважальныя вынікі фэстывалю — беларускае кіно зьдзейсьнілася. Экспэрты кажуць пра «асьцярожны аптымізм».
Сёлетні фэстываль падзелены на тры сэкцыі. Першая — «Трохкутнік» з польска-беларуска-ўкраінскай тэматыкай. Адзін з вядомых тут фільмаў — стужка Сяргея Лазьніцы «Майдан». Другая сэкцыя «У стылі маладога беларуса» прысьвечаная паказам сучаснай беларускай кінаальтэрнатывы. Трэцяя сэкцыя «Бацька і сын» — гэта фільмы пра вяртаньне ў мінулае беларускага кіно з мэтай дасягнуць новага кінастылю.
Падчас фэстывалю адбудзецца паказ апошная стужкі Андрэя Кудзіненкі “Hard Reboot”, які зноў сягнуў па незалежнае кіно. Фэстываль праходзіць 24-26 кастрычніка ў варшаўскім кінатэатры «Муранаў».
Пра лёс фэстывалю і пэрспэктывы беларускага кіно мы размаўляем зь вядомым беларускім культуролягам і кінакрытыкам Максімам Жбанковым.
Поўную размову слухайце ў гукавым файле.
Юры Ліхтаровіч