Logo Polskiego Radia
Print

Жылыя дамы на касьцях

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.10.2014 16:33
  • walozyn.mp3
Нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці, салдаты пачалі выкопваць косьці расстраляных габрэяў.

/

У Валожыне працягваецца падрыхтоўка пляцоўкі пад будаўніцтва жылых дамоў на касьцях расстраляных у гады вайны. Салдаты выкопываюць косьці забітых фашыстамі габрэяў і складваюць іх пад голым небам або вывозяць і спальваюць. Нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці, усё адбываецца варварскім чынам. Пасьля сьмерці ад інсульта актывіста Георгія Каржанеўскага, які хадайнічаў за эксгумацыю з пашанай для людзкіх касьцей, мясцовая інтэлігенцыя баіцца ўжо пратэставаць. Будаўніцтвам дамоў займаецца кампанія "Трайпл" алігарха Юрыя Чыжа.

У далучаным гукавым файле гутарка з прадстаўніком аргкамітэта па стварэньні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Паўлам Пракаповічам.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт