Logo Polskiego Radia
Print

Прэзентацыя Камунікату у Лідзе

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.10.2014 16:28
  • 00896226.mp3
У Лідзе прайшла прэзэнтацыя ўнікальнай інтэрнэт-бібліятэкі.

/




У госьці да жыхароў Ліды 8 кастрычніка завіталі стваральнікі Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Удзельнікі прэзэнтацыі даведаліся пра магчымасьці, якія прадстаўляе праект, убачылі і змаглі набыць кнігі, выдадзеныя беларусамі Беласточчыны.


Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org узьнікла ў 2000 годзе, як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькі гадоў існавала на грамадзкіх пачатках. Цяпер праект падтрымліваецца сябрамі Беларускага гістарычнага таварыства ў Беластоку. За апошнія 10 гадоў сьціплы збор публікацыяў беларусаў Беласточчыны перарос у буйную бібліятэку, якая сёньня зьяўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэк у сеціве.

Сёньня Kamunikat.org — гэта 7 тысяч кніг, газэт і часопісаў, пэрсанальныя сайты беларускіх аўтараў, навінкі беларускага выдавецкага рынку. У бібліятэцы знаходзяцца публікацыі як клясыкаў беларускай літаратуры, гэтак і маладых пачынаючых аўтараў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кніг, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.

Пра прэзэнтацыю Камунікату ў Лідзе ў размове з Эльвірай Богдан распавядае яго стваральнік Яраслаў Іванюк.

/размову слухайце, калі ласка ў далучаным гукавым файле/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт