Аун Сан Су Чжы ў Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        12.09.2013 15:00
                    
                                 
                
                
                    Для прыхільнікаў яна не зьяўляецца проста лідарам, але асобай, якой аддаюць боскі паклон.
                
                
                    
                        
Аун Сан Су Чжі і Радаслаў СікорскіPAP/Pawel Supernak
                     
                
                
                
               
                
                         Аун Сан Су Чжы – сусьветная гераіня змаганьня за дэмакратыю знаходзіцца ў Польшчы. З маладосьці яна ішла па сьлядах свайго бацькі Ауна Сана, стваральніка незалежнай М’янмы, хаця ніколі яго ня бачыла – Аун Сан загінуў, праўдападобна, з рук сваіх палітычных апанэнтаў у 1947 годзе, калі дачцэ было тады 2 годзікі. Разам з маці Аун Сан Су Чжы выехала ў Індыю, дзе маці была амбасадарам, потым стала студэнткай Оксвардзкага ўнівэрсытэта. Тры гады працавала ў офісе ААН у Нью-Ёрку. Вярнулася ў Эўропу й выйшла замуж за прафэсара Оксвардзкага ўнівэрсытэта, які займаўся гісторыяй і культурай Тыбэту. У 1988 годзе паехала ў М’янму да хворай маці, а там якраз пачаліся студэнцкія хваляваньні супраць дыктатуры генэрала У Нэ Віна. Аказалася, што ў Аун Сан Су Чжы харызма такая, як у яе бацькі. Генэралы яе не дацанілі й пагадзіліся на свабодныя парлямэнцкія выбары ў М’янме. Калі партыя Аун Сан Су Чжы атрымала 80% галасоў, выбары былі скасаваныя, Сан Су Чжы пасадзілі пад хатні арышт. Агулам у ізаляцыі яна правяла 15 гадоў. У 1991 годзе атрымала Нобэлеўскую мірную прэмію. Яна гадамі заклікала міжнародную супольнасьць увесьці санкцыі супраць М’янмы, а турыстаў заклікала аб’явіць байкот краіны, каб такім чынам аказаць ціск на хунту.
У Варшаве ляўрэатка Нобэлеўскай мірнай прэміі правядзе два дні. У яе сустрэчы зь Лехам Валэнсам, прэзыдэнтам Браніславам Камароўскім і прэм’ерам Дональдам Тускам.
-Дэмакратыя палягае на выпрацоўцы кампрамісаў. Кожны бок можа мець  іншыя мэты, але трэба ўмець іх абмяркоўваць, - казала пра сытуацыю ў М’янме Аун Сан Су Чжы на ўчорашняй сустрэчы ў Сэйме.
Gazeta Wyborcza