Logo Polskiego Radia
Print

Здарылася 33 гады таму - пачатак канца камунізму ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.08.2013 13:56
Гэтыя 16 месяцаў, якія прайшлі да ўвядзеньня ваеннага становішча, зьверглі камунізм.

Камэнтатар выданьня „Rzeczpospolita” піша пра гадавіну пачатку масавых страйкаў пратэсту на гданьскіх прадпрымествах. Тады, у 1980 годзе, актыўных дзеячоў апазыцыі было толькі некалькі соцен, але сьвядомасьць, што на будынку камуністычнага рэжыму зьяўляюцца расколіны, цешыла ўсіх. У людзей паявілася надзея, што можа быць інакш. Мала хто верыў у канец сацыялізму, але сацыялізм з чалавечым тварам – чаму не?

Людзі сталі адважнымі, пачалі громка казаць ня толькі пра праблемы ў гандлі, але таксама пра абсурды сацыялізму, пра злачынствы рэжыму, напрыклад, Катынь. Апазыцыйныя газэты, зьвязаныя з “Салідарнасьцю”, выходзілі практычна без цэнзуры. Амаль адкрыта дзейнічалі Рух абароны правоў чалавека і Камітэт абароны рабочых. Палякі прачнуліся, закончыўся зімовы сон, пачалі думаць самастойна й паверылі, што можа быць інакш. Гэтыя 16 месяцаў, якія прайшлі да ўвядзеньня ваеннага становішча, зьверглі камунізм.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт