Logo Polskiego Radia
Print

Аўтастрады Баварыі могуць стаць платнымі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.08.2013 11:14
Але ці толькі для замежнікаў?
foto: Wikipedia/CC/Radomilfoto: Wikipedia/CC/RadomilWikipedia/CC/Radomil

Кіраўнік баварскіх хрысьціянскіх дэмакратаў Хорст Зэегофэр настойвае на ўвядзеньне платы за праезд па аўтамагістралях для легкавых аўтамабіляў. Але толькі для замежнікаў.

Пра тое, што CSU — гэта цяжкі партнэр, вядома здаўна, піша "Gazeta Wyborcza". Але ставіць ультыматум кіраўніцтву краіны, так як зрабіў гэта прэм'ер найбагацейшага нямецкага лянду, ужо даўно не адважыўся ніводзін баварскі палітык.

— Я не падпішу кааліцыйнага пагадненьня, калі гэтай умовы ня будзе ў ім, — заявіў Зэегофэр журналістам таблёіду "Більд". I так у вакацыі ён падняў закалот.

І менавіта такая была мэта. Паставіўшы ўльтыматум, Зэегофэр думаў ня толькі пра выбаршчыкаў, якія будуць галасаваць за сябраў Бундэстагу, а й пра тых, якія будуць выбіраць склад новых уладаў Баварыі. Выбары ў абодва парлямэнты пройдуць у адзін дзень — 22 верасьня.

— Мы — транзытная краіна. Мы ў суседзяў павінны плаціць за праезд па аўтастрадах, хоць грамадзяне гэтых краін езьдзяць у нас бясплатна. Нам патрэбная сучасная інфраструктура, а мы ж ня хочам залазіць у будучыні ў даўгі, мы хочам пагашаць доўг, — тлумачыў Хорст Зэегофэр.

Нямецкія палітыкі дагэтуль пазьбягалі тэмы ўвядзеньня платы за дарогі, бо калі яе ўвесьці для замежнікаў, то Эўразьвяз палічыў бы гэта дыскрымінацыай. Тады трэба ўводзіць платны праезд і для немцаў, што было б карысна і для фэдэральнага бюджэту, і для ляндаў. Але выбаршчыкі на гэта не пагодзяцца. Яны ганарацца тым, што ў Нямеччыне за аўтастрады, масты й тунэлі ня трэба плаціць ані цэнта. Больш за тое — на нямецкіх аўтастрадах няма верхняй мяжы хуткасьці.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт