Microsoft дапамагаў весьці сочку
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
12.07.2013 17:31
Кампанія Microsoft цесна супрацоўнічала з сакрэтнай службай ЗША ў адсочваньні інфармацыі інтэрнэт-карыстальнікаў.
Распрацоўнік Windows сьцьвярджае, што супрацоўнічаў са спэцслужбамі толькі ў выпадках, прадпісаных законам.
Кампанія Microsoft цесна супрацоўнічала з амэрыканскай сакрэтнай службай, дапамагаючы ёй абыходзіць кадаваньні скрынь электроннай пошты сваіх кліентаў. Брытанская газэта „Guardian”, са спасылкай на дакумэнты, атрыманыя ад праграміста Эдварда Сноўдэна, паведаміла, што яшчэ перад запускам паштовага партала Outlook.com у Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША зьявілася магчымасьць адсочваць ў ім патрэбную інфармацыю. Акрамя таго, з дапамогай засакрэчанай праграмы Prism спэцслужбы атрымала доступ да дадзеных такіх сэрвісаў кампаніі Microsoft, як Hotmail, Live і SkyDrive.
Да камунікацыйнай праграмы Skype амэрыканскія спэцслужбы падключыліся ў 2011 годзе, яшчэ перад тым, як яе абслугоўваньнем і разьвіцьцём заняўся Microsoft. Пазьней кампанія дапамагала ў зборы аўдыё-і відэаматэрыялу сэрвісу Skype для спэцслужбаў.
У адказ на закіды Microsoft заявіў, што супрацоўнічаў са спэцслужбамі толькі ў выпадках, прадпісаных законам. І ня быў гэта неабмежаваны доступ да пэрсанальнай інфармацыі, а толькі адзінкавыя выпадкі, перадае агенцтва DPA.
эб