Logo Polskiego Radia
Print

Шпіёнскі сэрыял: Сноўдэн, Асанж, ЦРУ...

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.07.2013 17:09
  • Сноўдэн.mp3
"Сноўдэн ня мае ніякіх сакрэтных інфармацый, а эмісары Асанжа бываюць у Менску" - экспэрт.
foto: wikipediafoto: wikipedia

Snowden fax sent by WikiLeaks to Polish Foreign Ministry

Працягваецца шпіёнскі сэрыял пад назвай “Гісторыя Эдварда Сноўдэна”. Даць прытулак былому супрацоўніку ЦРУ адмовіліся восем краін Эўразьвязу, у тым ліку Польшча – гэта апошняя інфармацыя, якая прайшла па каналах інфармагенцтваў.

А вось партал “Wikileaks” апублікаваў сьпіс з 21 краіны, у якіх Сноўдэн запытаў пра прытулак. Паводле дадзеных сайта, гаворка ідзе пра краіны на розных кантынэнтах – пачынаючы да Нямеччыны й завяршаючы Кубай.


Эдвард Сноўдэн, які агаласіў дэталі сакрэтных дадзеных спэцслужбаў ЗША, вось ужо некалькі тыдняў знаходзіцца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорта "Шарамецьева", куды прыбыў з Ганконгу. Амэрыканскія ўлады анулявалі яго пашпарт, і таму ён ня можа выляцець ні ў адну краіну. Выляцець ён мог бы толькі пасьля атрыманьня дакумэнтаў ад краіны, якая б прызнала яму палітычны прытулак. Пра гісторыю вакол былога “цэрэушніка”, якая пачынае нагадваць сцэнар шпіёнска-псыхалягічнага фільма, Валеры Саўко размаўляе з палітолягам і міжнародным аглядальнікам Юры Шаўцовам.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт