Logo Polskiego Radia
Print

Ілжывая трывога па ўсёй краіне

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 26.06.2013 14:03
Эвакуаваныя офісы, суды і шпіталі, інфармуе „Gazeta Wyborcza”.

/


Трывога ў пракуратурах, судох, ведамствах і шпіталёх у некалькіх гарадох краіны адначасна, на дадатак эвакуацыя некаторых зь іх -- гэта вынік ананімных электронных лістоў аб падкладзеных выбуховых рэчывах, якія атрымалі 22 польскія ўстановы. Празь некалькі гадзін паліцыя абвясьціла аб затрыманьні мужчыны, падазраванага ў ілжывых паведамленьнях.

Электронныя лісты, высланыя ў 22 ўстановы ў краіне, былі вельмі падобныя па зьмесьце. У выніку былі эвакуаваныя людзі, блізу 2,5 тыс. чалавек. Найбольш пацярпелі шпіталі і іх пацыенты, бо эвакуацыя цалкам дэстабілізавала працу мэдычных установаў.

Пасьля некалькіх гадзін інтэнсіўных вобшукаў аб'ектаў міністар унутраных спраў Бартломей Сянкевіч абвясьціў, што піратэхнікі нічога не знайшлі. - Гэта была ілжывая трывога, - сказаў ён.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт