Logo Polskiego Radia
Print

Дні незалежнай беларускай культуры ва Ўроцлаве

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 13.10.2012 16:33
  • Дні беларускай незалежнай культуры ва Ўроцлаве.mp3
Сёлетняя праграма мерапрыемства вельмі багатая, ўжо адбыўся шэраг мерапрыемстваў , але яшчэ шмат цікавага наперадзе.

/

У гэтыя дні з сталіцы Ніжняй Сылезіі - Ўроцлаве адбываюцца Дні беларускай незалежнай культуры. Чарговы раз жыхары й госьці гораду могуць пазнаёміцца зь беларускай літаратурай, мастацтвам, паслухаць сучаснай беларускай музыкі, ды й пагутарыць зь беларусамі, якія прымаюць удзел у мерапрыемстве.

Ужо адбыўся вэрнісаж беларускага мастацтва й скульптуры, а таксама вечар беларускай паэзіі.

У пятніцу пры падтрымцы Інфармацыйнага офіса Эўрапарлямэнту адбыўся вечар салідарнасьці зь беларускім народам. Сёньня адбываецца вечар салідарнасьці з палякамі Беларусі, якія падвяргаюцца перасьледу за сваю грамадзка-адукацыйную дзейнасьць.

Яшчэ сёньня ўвечары канцэрт гурта „РЭХA”, а заўта ва Ўроцлаве выступіць Віктар Шалкевіч.

Дні беларускай незалежнай культуры завершацца ў нядзелю.

Галоўным арганізатарам імпрэзы зьяўляецца польская фундацыя „ За вашу й нашу свабоду” пры падтрымцы Інфармацыйнага офіса Эўрапарлямэнту й шэрагу мясцовых НДА.

(слухайце гукавы матэрыял)

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт