Logo Polskiego Radia
Print

У Ольстэры паляць польскія сьцягі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2012 12:59
Прычына дыскрымінацыі - каталіцызм польскіх эмігрантаў.

/

Палякі, якія пражываюць у Паўночнай Ірляндыі, усё часьцей сустракаюцца з праявамі дыскрымінацыі, - паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.

Здараліся ўжо выпадкі рысаваньня свастыкаў на сьценах крамаў, уласьнікамі якіх зьяўляюцца польскія эмігранты. Была спроба ўзарваць адну з польскіх кватэраў, а ў апошні час у Ольстэры паляць польскія сьцягі. „Інцыдэнты здараюцца перш за ўсё адным з раёнаў Бэлфасту, дзе пражывае галоўным чынам бяднейшая частка ірляндзкага грамадзтва,” - кажа Мацек Батар з Польскай асацыяцыі Паўночнай Ірляндыі.

„Нягледзячы на нашыя стараньні, палякі-катaлікі часта ўспрымаюцца як адзін з бакоў рэлігійнага канфлікту ў Ірляндыі. Іх часта падазраюць у падртымцы каталіцкіх рэспубліканцаў з Паўночнай Ірляндыі,” - дадае Батар.

Афіцыйныя статыстычныя дадзеныя сьведчаць пра тое, што амаль адна трэцяя ўсіх злачынстваў расісцкага характару накіраваная супраць польскай меншасьці Ольстэра, дзе актуальна пражывае 25-30 тысячаў палякаў.

Яшчэ нядаўна палякаў у Ірляндыі было амаль удвая больш. Перад далучэньнем Польшчы да ЭЗ у Паўночнай Ірляндыі пражывала толькі некалькі дзясяткаў польскіх грамадзянаў. Хваля польскай эміграцыі спачатку не сустракалася зь ніякай рэакцыяй з боку ольстэрскіх пратэстантаў. Гэта зьмянілася пасьля таго, як людзі пачалі гаварыць, што палякі - гэта ў большасьці актыўныя каталікі,- нагадвае выданьне „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт