Logo Polskiego Radia
Print

У Карэю – крокам руш!

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.07.2012 15:36
Больш за тысячы 4 жаўнераў, 3 тысячы спартоўцаў – так выглядаў Дзень Незалежнасьці ў Менску.
Фота: minsk1.netФота: minsk1.netФота: minsk1.net

Беларусь маршыруе, як Паўночная Карэя, піша штодзёнка “Gazeta Wyborcza”.

“Мы паказалі ўсяму сьвету, як трэба бараніць нацыянальныя інтарэсы”, - заявіў учора Аляксандар Лукашэнка, адчыняючы ўрачыстагы парад у Менску. Хаос, дзяржаўныя перавароты ды каляровыя рэвалюцыі ня маюць ніякіх пэрспэктываў, паўтараў як мантру беларускі кіраўнік.

Пасьля ягоных словаў па галоўным праспэкце сталіцы пайшлі вайскоўцы элітных часьцей, паехалі танкі, ракетныя ўстаноўкі. Упершыню на парад да Аляксандра Лукашэнкі завіталі прадстаўнікі расейскай арміі. Калі аркестар зайграў “Марш сокалаў Сталіна”, на небе зьявіліся самалёты Су-25, Су-27, МіГ-29.

Пасьля вайскоўцаў перад трыбунай, на якой сабралася кіраўніцтва сілавых ведамстваў на чале з Лукашэнкам і ягоным сямігадовым сынам Колем, пайшлі спартоўцы. Роўныя шэрагі хакеістаў, баксёраў, танцорак. Галоўным элемэнтам маршу спартоўцаў быў велізарны “вазон”, зложаны з целаў гімнастаў ды гімнастак.

Гэтыя кампазыцыі моцна нагадваюць Паўночную Карэю. Відаць, там беларускія ўлады чэрпаюць натхненьне, піша польскае выданьне. Палітоляг Аляксандар Лагвінец сказаў польскай газэце, што парад быў дэманстрацыяй сілы ды ўлады з боку Лукашэнкі. Беларускі кіраўнік пераконвае сябе, што ён надалей мае грамадзкую падтрымку.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт