Logo Polskiego Radia
Print

Смаленская авіякататсрофа ў Эўрапарлямэнце

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.03.2012 16:26
Права і Справядлівасьць выказвае сумневы ў справе сьледзтва па смаленскай катастрофе й заклікае зладзіць міжнароднае рассьледваньне.

/

PiS арганізаваў у Эўрапарлямэнце другое публічнае слуханьне ў Брусэлі па справе смаленскай катастрофы. Паводле апазыцыйнай польскай партыі, за 15 апошніх месяцаў зьявілася новая інфармацыя, якую трэба прадставіць на міжнародным форуме.

Экспэртызы пацьвярджаюць, што трагедыя была вынікам дзеяньня староньніх асоб. Паводле доктара Казімежа Навачыка з унівэрсітэту ў Мэрылэндзе, магчыма, што прычынай катастрофы быў выбух на борце самалёта.

Гэта стварае глебу для тэорый змовы, – кажа брытанскі эўрадэпутат Чарльз Таннок. Па яго меркавньні, заклік аб міжнародным сьледзтве, трэба ўспрыняць сур’ёзна.

Тым часам карыстальнікі інтэрнэту пратэстуюць супраць плянаў канадзкай кінакампаніі Cinefiх стварыць дакумэнтальны фільм пра смаленскую катастрофу на падставе расейскай справаздачы і паказаць яго на тэлканале National Geographic.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт