Кампутарнае пірацтва
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.09.2011 23:50
Па кампутарным пірацтве Польшча знаходзіцца на 19 месцы ў ЭЗ.
Амаль палова ўласьнікаў ноўтбукаў у сьвеце выкарыстоўвае ў сваіх кампутарах пірацкія праграмы. Пра гэта сьведчаць вынікі справаздачы, апублікаванай Business Software Alliance (BSA) – групы, якая аб’ядноўвае вытворцаў кампутарных праграмаў.
Паводле дадзеных згаданай арганізацыі, ажно 47% карыстальнікаў пэрсанальных кампутараў не купляюць арыгінальных праграмаў. Найбольш нелегальных праграмаў выкарыстоўваецца ў Кітаі - ажно 86%. Дасьледаваньне ахапіла 15 тысячаў уласьнікаў ноўтбукаў з 32 краінаў сьвету.
Паводле дадзеных BSA, у мінулым годзе выкарыстоўваньне пірацкіх праграмаў прынясло страты ў памеры каля 59 мільярдаў даляраў. А кошт пірацкіх праграмаў у Кітаі склаў каля 8 мільярдаў даляраў. У ЗША – 9,5 мільярдаў даляраў.
Польшча, паводле згаданай справаздачы, апынулася на 19 месцы сярод краін Эўразьвязу па маштабе пірацтва.
аз