Logo Polskiego Radia
Print

Палітычная карэктнасьць не дазваляе казаць пра адмоўны бок гомасэксуальнасьці

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.07.2019 11:09
У Італіі распрацаваная злачынная групоўка, якая адбірала дзяцей у бацькоў і перадавала гомасэксуальным парам.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

У некаторых краінах натуральныя біялягічныя сем’і ўсё часьцей пачынаюць дыскрымінавацца дзяржаўнымі службамі, а фаварытамі становяцца аднаполыя саюзы. У Італіі паліцыя распрацавала злачынную групоўку, якая адбірала дзяцей у бацькоў і перадавала прыёмным бацькам, між іншым гомасэксуальным парам або ўладальнікам сэкс-шопаў – чытаем у тыднёвым выданьні правай арыентацыі «Sieci».

У злачынную сетку ўваходзілі прадстаўнікі ўладаў, сацыяльныя работнікі, дактары, псыхолягі і псыхатэрапэўты, зьвязаныя з няўрадавай арганізацыяй «Hansel e Gretel». Паліцыя арыштавала шэсьць чалавек, агулам пракурор у лік падазроных занёс 27 асобаў.

Каб пазбавіць біялягічныя сем’і бацькоўскіх правоў, злачынцы падраблялі дакумэнтацыю. Напрыклад, сацыяльныя работнікі прасілі дзяцей намаляваць іх сем’і, а пазьней самі дамалёўвалі розныя дэталі сэксуальнага характару, каб даказаць, што дзяцей у дадзенай сям’і выкарыстоўваюць у сэксуальным пляне. Акрамя таго, псыхолягі ды псыхатэрапэўты рабілі дзецям прамываньне мазгоў, каб тыя абвінавачвалі сваіх бацькоў у няправільных паводзінах і як мага хутчэй пра іх забылі. На падставе сфабрыкаванай дакумэнтацыі дзяцей адбіралі ў бацькоў і перадавалі ў прыёмныя сем’і, між іншым гомасэксуальным парам. Даказана, што ў двух выпадкаў у прыёмных сем’ях дзяцей гвалтавалі. Галоўную ролю адыгрывала начальніца мясцовых сацыяльных службаў Фэдэрыка Ангінольфі (Federica Anghinolfi), якая не скрывае, што яна лесьбіянка, яна вядомая нянавісьцю да натуральнай сям’і.

Выданьне дадае, што ў заходніх краінах Эўропы цяпер назіраецца аднабаковы погляд на гомасэксуальны саюз, лічыцца, што ў такіх парах растуць выключна шчасьлівыя дзеці. Па гэтай прычыне многія выпадкі сэксуальнага дамагальніцтва ў такіх саюзах замоўчвацца ў СМІ, паколькі журналісты баяцца абвінавачаньняў у гамафобіі. Ідэалёгія палітычнай карэктнасьці не дазваляе выяўляць на прыклад, такія дадзеныя, што дзеці, якія гадуюцца ў аднаполых саюзах, значна часьцей думаюць пра суіцыд, парушаюць прававыя нормы, становяцца наркаманамі, маюць праблемы з заснаваньнем уласнай сям’і, ім цяжка захаваць вернасьць партнэрам. Акрамя таго, сярод гомасэксуалаў значна большы адсотак пэдафілаў, чым агулам у грамадзтве.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт