Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт і прэм’ер распачалі другі дзень саміту Заходніх Балканаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.07.2019 15:40
  • Прэзыдэнт і прэм’ер распачалі другі дзень саміту Заходніх Балканаў
«Нам не патрэбная Эўропа ўзаемнага недаверу, партыкулярных інтарэсаў і глыбокага страху».
Удзельнікі Саміту Удзельнікі Саміту PAP/Marek Zakrzewski

Прэзыдэнт і прэм’ер Польшчы распачалі другі дзень саміту Заходніх Балканаў. На думку польскага лідэра Анджэя Дуды аб’яднаная Эўропа ня зможа дыхаць поўнай грыдзьдзю без далучэньня Альбаніі й краінаў былой Югаславіі.
5 ліпеня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й старшыня рады міністраў Польшчы Матэвуш Маравецкі распачалі другі дзень фармальных перамоваў удзельнікаў Саміту Заходніх Балканаў. Нагадаем, у польскі горад Познань прыбылі 14 кіраўнікоў урадаў Эўрапейскага Зьвязу, Альбаніі й пяці былых югаслаўскіх рэспублік. Асноўная мэта маштабнай міжнароднай сустрэчы – гэта прысьпяшэньня эўрапейскай інтэграцыі Альбаніі, Сэрбіі, Косава, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі ды Босьніі й Герцагавіны.
Падчас прывітальных прамоваў прэзыдэнт Анджэй Дуда выказаўся за прыняцьцё краінаў гэтага рэгіёну ў склад Эўрапейскага Зьвязу.
Анджэй Дуда: Я кажу гэтыя словы абсалютна сьвядома. Кажу, як прэзыдэнт краіны, якая напоўніцу карыстаецца эўрапейскімі сродкамі фінансавай падтрымкі разьвіцьця; як прэзыдэнт краіны, якая ў будучыні абавязаная далучыцца да такой падтрымкі ўжо новых чальцоў супольнасьці. Падкрэсьліваў, што Польшча – гэта тая дзяржава, якая пасьлядоўна выказваецца за падтрымку пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу, мы выказваемся за адкрытую й салідарную Эўропу. Нам не патрэбная Эўропа ўзаемнага недаверу, партыкулярных інтарэсаў і глыбокага страху.
Пасьля чаго польскі лідэр працытаваў словы Папы рымскага Яна Паўла ІІ, які колісь сказаў: «Сувэрэнная Эўропа, узброеная свабоднымі інстытутамі ўлады, пашырыцца да межаў, вызначаных геаграфіяй, больш за тое, да межаў, вызначаных самой гісторыяй».
У сваю чаргу кіраўнік польскай выканаўчай улады прэм’ер Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў неабходнасьць выпрацоўкі дакладнай дарожнай мапы інтэграцыі балканскіх краінаў. Адкрываючы другі дзень саміту Маравецкі запэўніваў, што дабрабыт грамадзянаў Эўропы залежыць ад эканамічнага росту.
Матэвуш Марвецкі: З гэтае прычыны падчас сёньняшняй пленарнай сэсіі мы засяродзімся на эканамічных тэмах. Мы абгаворым ключавыя аспэкты, якія вызначаюць асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Заходніх Балканаў. Таксама мы закранем пытаньне інфраструктурнага злучэньня, доўгатэрміновыя пляны дзеяньняў на карысьць рэгіянальнага гаспадарчага разьвіцьця.
Заходнія Балканы зьяўляюцца аб’ектам пільнага інтарэсу іншых гульцоў міжнароднай палітыкі. Менавіта на гэта зьвярнуў увагу міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.
Яцэк Чапутовіч: Іншыя міжнародныя актары, такія як Расея, Турэччына ці Кітай, спасылаючыся на моўную, культурную, рэлігію блізкасьць ці на гаспадарчыя сувязі, маюць вялікі ўплыў на разьвіцьцё рэгіёну. Дадзены ўплыў у Заходніх Балканах нярэдка супярэчыць нашым інтарэсам, інтарэсам Эўрапейскага Зьвязу.
Нягледзячы на вялікае палітычнае значэньне саміту краінаў Заходніх Балканаў у Познані, на ім немагчымае дасягненьні фармальных рашэньняў аб эўрапейскай будучыні шасьці краінаў гэтага рэгіёна. На такі статус саміту зьвярнуў увагу намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк.
Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк: Немагчыма, каб на гэтым саміце было прынятае фармальнае рашэньне аб прыняцьці ў Эўрапейскі Зьвяз. Аднак для ўзьнікненьня палітычных імпульсаў, каб такія рашэньні былі прынятыя ў кастрычніку на саміце Эўрапейскага Зьвязу, гэтая сустрэча цалкам падыходзіць.
5 ліпеня ў Познані праходзяць галоўныя перамовы саміту Заходніх Балканаў. Разам з кіраўнікамі ўрадаў Косава, Сэрбіі, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі, Босьніі й Герцагавіны ды Альбаніі працуе канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм’ер-міністар Злучанага Каралеўства Тэрэза Мэй і кіраўнік францускага ўраду Эдуард Філіп.
Саміт краінаў Заходніх Балканаў праходзіць у рамках так званага «Бэрлінскага працэсу» – міжнароднай ініцыятывывы, якая падтрымлівае эўрапейскую інтэграцыю Альбаніі й былых югаслаўскіх рэспублік. Ня варта цешыцца ілюзіямі, у бліжэйшыя месяцы прыняцьце новых краінаў у склад Эўрапейскага Зьвязу не наступіць. Аднак струмені фінансавай і тэхналягічнай падтрымкі ўжо накіраваліся на Балканы.

На думку польскага лідэра Анджэя Дуды аб’яднаная Эўропа ня зможа дыхаць поўнай грыдзьдзю без далучэньня Альбаніі й краінаў былой Югаславіі.

Слухайце далучаны зьверху гукавы файл

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт