Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы: Мы падтрымліваем Беларусь у палітыцы, якая вядзе да збліжэньня з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.06.2019 08:09
Тыднёвік Sieci зьмяшчае інтэрвію з міністрам замежных спраў Яцэкам Чапутовічам.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.By Sejm RP, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=68440719

Тыднёвік Sieci зьмяшчае інтэрвію з міністрам замежных спраў Яцэкам Чапутовічам. У размове прагучала пытаньне пра адносіны з Беларусьсю. Ці ў іх магчымы новы штуршок?
Я. Чапутовіч: Мы хочам падтрымліваць Беларусь у палітыцы, якая вядзе да збліжэньня з Эўразьвязам. Беларусь уваходзіць ва Ўсходняе партнэрства. З занепакоенасьцю мы назіраем за моцным ціскам, які Расея аказвае на Беларусь. Мы адчыненыя на размовы, апошнім часам адбылося некалькі візытаў высокага рангу. Добра разьвіваюцца гаспадарчыя і міжчалавечыя кантакты. Таксама мы ўздымаем праблемы польскай нацыянальнай меншасьці і яе правоў.
У міністра замежных спраў таксама пыталіся пра яго сустрэчу з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым. Між іншым, расейскі міністар закрануў пытаньне таго, што Расею не запрасілі на ўрачыстасьці 80-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны. Такога запрашэньня Расея не атрымала і не атрымае.
Я. Чапутовіч: Гэта праўда. Запрошаныя краіны НАТО, краіны ЭЗ і Ўсходняга партнэрства. Мы хочам сьвяткаваць гэтую дату ў нашым, эўрапейскім коле. Таксама таму, што 1 верасьня 1939 году Расея не была бокам вайны, хіба што ў кантэксьце пакту Рыбэнтропа-Молатава, які ў пэўным сэнсе разьвязаў рукі Гітлеру. Расея далучылася да вайны 17 верасьня як саюзьнік Гітлера, выконваючы акт агрэсіі на Польшчу. У студзені 2020 году мы будзем адзначаць 75-ю гадавіну вызваленьня канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў. У гэтым выпадку візыт расейскай дэлегацыі быў бы апраўданым.
Якія яшчэ пытаньні закраналіся ў размове з Сяргеем Лаўровым?
Я.Чапутовіч: Для расейцаў праблемай зьяўляецца дэмантаж помнікаў, зьвязаных з Чырвонай Арміяй. У адказе я падкрэсьліў, што магілы жаўнераў і могілкі старанна ахоўваюцца. І тут паявілася ідэя, каб, магчыма, гэта выразна паказаць расейскім журналістам. У сваю чаргу, калі гаворка пры сымбалі камунізму, то мы маем права іх ліквідаваць. Я заявіў пра гатоўнасьць размоваў з Польшчай па гістарычных пытаньнях. З боку Расеі няма адкрытасьці ў справе.
Падчас размовы польскі міністар замежных спраў чарговы раз закранаў пытаньне аб вяртаньне абломкаў прэзыдэнцкага самалёту ТУ154М у Польшчы.

У размове прагучала пытаньне пра адносіны з Беларусьсю. Ці ў іх магчымы новы штуршок?

Я. Чапутовіч: Мы хочам падтрымліваць Беларусь у палітыцы, якая вядзе да збліжэньня з Эўразьвязам. Беларусь уваходзіць ва Ўсходняе партнэрства. З занепакоенасьцю мы назіраем за моцным ціскам, які Расея аказвае на Беларусь. Мы адчыненыя на размовы, апошнім часам адбылося некалькі візытаў высокага рангу. Добра разьвіваюцца гаспадарчыя і міжчалавечыя кантакты. Таксама мы ўздымаем праблемы польскай нацыянальнай меншасьці і яе правоў.

У міністра замежных спраў таксама пыталіся пра яго сустрэчу з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым. Між іншым, расейскі міністар закрануў пытаньне таго, што Расею не запрасілі на ўрачыстасьці 80-годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны. Такога запрашэньня Расея не атрымала і не атрымае.

Я. Чапутовіч: Гэта праўда. Запрошаныя краіны НАТО, краіны ЭЗ і Ўсходняга партнэрства. Мы хочам сьвяткаваць гэтую дату ў нашым, эўрапейскім коле. Таксама таму, што 1 верасьня 1939 году Расея не была бокам вайны, хіба што ў кантэксьце пакту Рыбэнтропа-Молатава, які ў пэўным сэнсе разьвязаў рукі Гітлеру. Расея далучылася да вайны 17 верасьня як саюзьнік Гітлера, выконваючы акт агрэсіі на Польшчу. У студзені 2020 году мы будзем адзначаць 75-ю гадавіну вызваленьня канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў. У гэтым выпадку візыт расейскай дэлегацыі быў бы апраўданым.

Якія яшчэ пытаньні закраналіся ў размове з Сяргеем Лаўровым?

Я.Чапутовіч: Для расейцаў праблемай зьяўляецца дэмантаж помнікаў, зьвязаных з Чырвонай Арміяй. У адказе я падкрэсьліў, што магілы жаўнераў і могілкі старанна ахоўваюцца. І тут паявілася ідэя, каб, магчыма, гэта выразна паказаць расейскім журналістам. У сваю чаргу, калі гаворка пры сымбалі камунізму, то мы маем права іх ліквідаваць. Я заявіў пра гатоўнасьць размоваў з Польшчай па гістарычных пытаньнях. З боку Расеі няма адкрытасьці ў справе.

Падчас размовы польскі міністар замежных спраў чарговы раз закранаў пытаньне аб вяртаньне абломкаў прэзыдэнцкага самалёту ТУ154-М у Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт