Rzeczpospolita
Расея піхае Летуву ў абдымкі Польшчы
16 ліпеня, чатыры дні пасьля прысягі, прэзыдэнт Летувы Гітамас Наўседа прыедзе з першым візытам у Варшаву. Гэта пачатак новага напрамку летувіскай замежнай палітыкі.
Дзесяць гадоў таму, распачынаючы першы з двух тэрмінаў паўнамоцтваў, Даля Грыбаўскайце на першы афіцыйны візыт выбрала Стакгольм. «Яна лічыла, што Летува павінна вырвацца з кола «забітых» краін Усходняй Эўропы, да якіх адносіла таксама Польшчу, і што трэба рабіць стаўку на адносіны са Швэцыяй, Нямеччынай, Вялікабрытаніяй», – кажа выданьню прафэсар Альвідас Нікзэнтайціс, старшыня віленскага Фонду Гедройця.
Усё памянялі анэксія Крыму і захоп Данбасу. «Раптам мы зразумелі, што ўсё, чаго мы дасягнулі пасьля распаду СССР, можна страціць. Мы зразумелі, што нашая дарога ў Эўропу вядзе праз Польшчу, што адносіны з ёй маюць для нас фундамэнтальны характар», – тлумачыць Нікзэнтайціс.
Збліжэньне паміж краінамі, аднак, заняло шмат часу. Вядомая сваім бескампрамісным падыходам Даля Грыбаўскайце толькі ў апошнім часе пачала мяняць стасункі да Польшчы. Спыніць крызіс было цяжка і па прычыне Польшчы, асабліва калі на чале МЗС стаяў Радаслаў Сікорскі, які не праяўляў моцнага жаданьня да дыялёгу з Летувой.
Ужо ў выбарчай кампаніі перад выбарамі ў Летуве ўсе сур’ёзныя кандыдаты абвясьцілі, што першы іх візыт будзе ў Польшчу.
Rzeczpospolita
16 ліпеня, чатыры дні пасьля прысягі, прэзыдэнт Летувы Гітамас Наўседа прыедзе з першым візытам у Варшаву. Гэта пачатак новага напрамку летувіскай замежнай палітыкі.
Дзесяць гадоў таму, распачынаючы першы з двух тэрмінаў паўнамоцтваў, Даля Грыбаўскайце на першы афіцыйны візыт выбрала Стакгольм. «Яна лічыла, што Летува павінна вырвацца з кола «забітых» краін Усходняй Эўропы, да якіх адносіла таксама Польшчу, і што трэба рабіць стаўку на адносіны са Швэцыяй, Нямеччынай, Вялікабрытаніяй», – кажа выданьню прафэсар Альвідас Нікзэнтайціс, старшыня віленскага Фонду Гедройця.
Усё памянялі анэксія Крыму і захоп Данбасу. «Раптам мы зразумелі, што ўсё, чаго мы дасягнулі пасьля распаду СССР, можна страціць. Мы зразумелі, што нашая дарога ў Эўропу вядзе праз Польшчу, што адносіны з ёй маюць для нас фундамэнтальны характар», – тлумачыць Нікзэнтайціс.
Збліжэньне паміж краінамі, аднак, заняло шмат часу. Вядомая сваім бескампрамісным падыходам Даля Грыбаўскайце толькі ў апошнім часе пачала мяняць стасункі да Польшчы. Спыніць крызіс было цяжка і па прычыне Польшчы, асабліва калі на чале МЗС стаяў Радаслаў Сікорскі, які не праяўляў моцнага жаданьня да дыялёгу з Летувой.Ужо ў выбарчай кампаніі перад выбарамі ў Летуве ўсе сур’ёзныя кандыдаты абвясьцілі, што першы іх візыт будзе ў Польшчу.