Дональд Трамп нішчыць хаўрусы. Прэзыдэнт ЗША разважае, ці не разарваць вайсковы саюз з Японіяй, піша Rzeczpospolita. Усе хаўрусьнікі Злучаных Штатаў з непакоем глядзяць на тую сытуацыю.
У прыватных размовах са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі Дональд Трамп пераконваў, што цяперашняя вайсковая дамова накладае занадта вялікія абавязкі на ЗША й надзвычай малыя на Японію. З гэтае прычыны ён зьвяртаўся да іх з пытаньнем, ці не варта разарваць той саюз. Пра такія размовы ў адміністрацыі Трампа паведаміла агенцтва Bloomberg, са спасылкай на тры ананімныя крыніцы сярод супрацоўнікаў амэрыканскага прэзыдэнта.
Нягледзячы на няпэўныя крыніцы такой інфармацыі, хаўрусьнікі ЗША заклапаціліся гэтым. Па-першае, такія выказваньні цалкам адпавядаюць манэры Дональда Трмпа, а па-другое, яшчэ падчас выбарчай кампаніі ён заяўляў аб пераглядзе існых амэрыканскіх абавязацельстваў па блёку НАТА.
Такія плёткі ўжо пасьпелі выклікаць рэакцыю ў Японіі, сакратар кабінэта міністраў паведаміў, што перамовы аб пераглядзе дамовы з ЗША не вядуцца. У сваю чаргу, адзін з амэрыканскіх экспэртаў пераконвае, што разрыў дамовы з Японіяй – гэта вялікі рыск. Такі крок мог бы пагражаць усёй бясьпецы ў заходнім рэгіёне Ціхага акіяну, гэта азначала бы намінацыю Кітаю.
Цяпер на японскіх выспах разьмешчаныя каля 100 тысяч амэрыканскіх жаўнераў, зь якіх амаль палова дысьляцыруецца на Акінаве. Імаверна такі стан рэчаў бліжэйшым час ня зьменіцца, бо Белы дом афіцыйна запярэчыў чуткам аб разрыве хаўрусу зь Японіяй. Пра чуткі з асяродзьдзя Дональда Трампа пісала Rzeczpospolita.
Прэзыдэнт ЗША разважае, ці не разарваць вайсковы саюз з Японіяй, піша Rzeczpospolita. Усе хаўрусьнікі Злучаных Штатаў з непакоем глядзяць на тую сытуацыю.
У прыватных размовах са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі Дональд Трамп пераконваў, што цяперашняя вайсковая дамова накладае занадта вялікія абавязкі на ЗША й надзвычай малыя на Японію. З гэтае прычыны ён зьвяртаўся да іх з пытаньнем, ці не варта разарваць той саюз. Пра такія размовы ў адміністрацыі Трампа паведаміла агенцтва Bloomberg, са спасылкай на тры ананімныя крыніцы сярод супрацоўнікаў амэрыканскага прэзыдэнта.
Нягледзячы на няпэўныя крыніцы такой інфармацыі, хаўрусьнікі ЗША заклапаціліся гэтым. Па-першае, такія выказваньні цалкам адпавядаюць манэры Дональда Трмпа, а па-другое, яшчэ падчас выбарчай кампаніі ён заяўляў аб пераглядзе існых амэрыканскіх абавязацельстваў па блёку НАТА.
Такія плёткі ўжо пасьпелі выклікаць рэакцыю ў Японіі, сакратар кабінэта міністраў паведаміў, што перамовы аб пераглядзе дамовы з ЗША не вядуцца. У сваю чаргу, адзін з амэрыканскіх экспэртаў пераконвае, што разрыў дамовы з Японіяй – гэта вялікі рыск. Такі крок мог бы пагражаць усёй бясьпецы ў заходнім рэгіёне Ціхага акіяну, гэта азначала бы намінацыю Кітаю.
Цяпер на японскіх выспах разьмешчаныя каля 100 тысяч амэрыканскіх жаўнераў, зь якіх амаль палова дысьляцыруецца на Акінаве. Імаверна такі стан рэчаў бліжэйшым час ня зьменіцца, бо Белы дом афіцыйна запярэчыў чуткам аб разрыве хаўрусу зь Японіяй. Пра плёткі з асяродзьдзя Дональда Трампа пісала Rzeczpospolita.
эж