Logo Polskiego Radia
Print

Польшча й Беларусь могуць нарошчваць тэмпы эканамічнага супрацоўніцтва

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.06.2019 18:33
  • Польшча й Беларусь могуць нарошчваць тэмпы эканамічнага супрацоўніцтва
«Калі не займацца пражэкцёрствам прырастаць па 15-20% штогод, гэта цалкам верагодная мэта ў польска-беларускай эканамічнай супрацы».
Міжнародны аўтадарожны пункт пропуску "Казловічы" (польска-беларуская мяжа)Міжнародны аўтадарожны пункт пропуску "Казловічы" (польска-беларуская мяжа)Фота: Мытная служба Беларусі

Польшча й Беларусь могуць нарошчваць тэмпы эканамічнага супрацоўніцтва
Апошнім часам назіраецца паляпшэньне адносінаў паміж Беларусьсю й краінамі Эўрапейскага Зьвязу. Асаблівую ролю ў гэтым працэсе займае Польшча. На працягу доўгага часу палітычныя абмежаваньні ў постаці эўрапейскіх санкцыі перашкаджалі разьвіцьцё польска-беларускіх гаспадарчых адносінаў. Аднак цяперака гэтая сытуацыя зьмянілася ў лепшы бок. Нядаўні ХХІІ польска-беларускі гаспадарчы форум яскрава гэта прадэманстраваў. Беларускі эканаміст Георгій Грыц перакананы, што патэнцыял гаспадарчай супрацы паміж Польшчай і Беларусьсю выкарыстоўваецца толькі ў нязначнай ступені. На думку экспэрта адным з новых пунктаў росту гэтай супрацы можа стаць гандаль электраэнэргіяй.
Георгій Грыц: Калі не займацца пражэкцёрствам прырастаць па 15-20% штогод, гэта цалкам верагодная мэта ў польска-беларускай эканамічнай супрацы. Аднак, трэба адзначыць, што пункты росту й менавіта на іх трэба рабіць акцэнты. Дзякуючы правільнаму выкарыстаньню гэтых пунктаў росту можа адбыцца гвалтоўны рост асобных галінаў супрацоўніцтва. Бадай што самым складаным пунктам росту можа быць гандаль атамнай электраэнэргіяй. Сытуацыя складаная, бо ў значнай ступені палітызаваная. Напрыклад, бачым як гэтая спрэчка ўжо доўгі час ня можа вырашыцца паміж Беларусьсю й Летувай. Аднак, з польскай пэрспэктывы гэта сытуацыя выглядае крыху інакш. Атамная энэргія дастаткова танная, што дазваляе ўтрымліваць і разьвіваць энэргаёмістыя вытворчасьці. Пры наяўнасьці ў Беларусі такое вялікай колькасьці таннай электраэнэргіі, польскі бок можа пераносіць энэргаёмістыя вытворчасьці ў Беларусь. Такім чынам для прадукцыі гэтых прадпрыемстваў адкрываюцца два агромністыя рынкі ЭЗ і ЭАС. (...)
Поўную гутарку з эканамістам Георгіем Грыцом слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
эж

Апошнім часам назіраецца паляпшэньне адносінаў паміж Беларусьсю й краінамі Эўрапейскага Зьвязу. Асаблівую ролю ў гэтым працэсе займае Польшча. На працягу доўгага часу палітычныя абмежаваньні ў постаці эўрапейскіх санкцыі перашкаджалі разьвіцьцё польска-беларускіх гаспадарчых адносінаў. Аднак цяперака гэтая сытуацыя зьмянілася ў лепшы бок.

Нядаўні ХХІІ польска-беларускі гаспадарчы форум яскрава гэта прадэманстраваў. Беларускі эканаміст Георгій Грыц перакананы, што патэнцыял гаспадарчай супрацы паміж Польшчай і Беларусьсю выкарыстоўваецца толькі ў нязначнай ступені. На думку экспэрта адным з новых пунктаў росту гэтай супрацы можа стаць гандаль электраэнэргіяй.

Георгій Грыц: Калі не займацца пражэкцёрствам прырастаць па 15-20% штогод, гэта цалкам верагодная мэта ў польска-беларускай эканамічнай супрацы. Аднак, трэба адзначыць, што пункты росту й менавіта на іх трэба рабіць акцэнты. Дзякуючы правільнаму выкарыстаньню гэтых пунктаў росту можа адбыцца гвалтоўны рост асобных галінаў супрацоўніцтва. Бадай што самым складаным пунктам росту можа быць гандаль атамнай электраэнэргіяй. Сытуацыя складаная, бо ў значнай ступені палітызаваная. Напрыклад, бачым як гэтая спрэчка ўжо доўгі час ня можа вырашыцца паміж Беларусьсю й Летувай. Аднак, з польскай пэрспэктывы гэта сытуацыя выглядае крыху інакш. Атамная энэргія дастаткова танная, што дазваляе ўтрымліваць і разьвіваць энэргаёмістыя вытворчасьці. Пры наяўнасьці ў Беларусі такое вялікай колькасьці таннай электраэнэргіі, польскі бок можа пераносіць энэргаёмістыя вытворчасьці ў Беларусь. Такім чынам для прадукцыі гэтых прадпрыемстваў адкрываюцца два агромністыя рынкі ЭЗ і ЭАС. (...)

Поўную гутарку з эканамістам Георгіем Грыцом слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт