Заходняя Эўропа баіцца прыходу польскіх фірм
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.06.2019 17:04
Налёты паліцэйскіх з-за мяжы на офісы польскіх фірмаў сталі сёньня рэчаіснасьцю.
Photo: Dickelbers [CC BY-SA 4.0 (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0)], from Wikimedia Commons
Гэта зьвязана з нежаданьнем іншых краін ЭЗ дапусьціць польскія фірмы на свае рынкі. Тэмай зацікавілася штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
Раней у Заходняй Эўропе баяліся, што прыедзе «польскі сантэхнік» да пазбавіць мясцовых спэцыялістаў працы. Цяпер гэты страх зьнік, піша выданьне. На Захадзе хутка пераканаліся, што рабочы з Польшчы мае добрую кваліфікацыю, працавіты і недарагі. Цяпер у заходніх краінах ЭЗ рабочы з Польшчы – пажаданы.
Зусім іншая сытуацыя з польскімі фірмамі. Нават цяпер, 15 год пасьля далучэньня Польшчы да Эўрапейскай супольнасьці, дзяржавы ЭЗ ставяцца з варожасьцю да прыходу польскіх фірмаў на свае рынкі. Чыноўнікі ствараюць ім перашкоды ў дзейнасьці. Часта – гэта прымае вельмі непрыемныя формы. Найбольш адчуў гэта на сабе польскі сэктар міжнародных аўтамабільных перавозак, піша выданьне. За апошнія гады Польшча стала лідэрам у Эўразьвязе па памерах транспартных перавозак з 17% удзелам на рынку.
Старыя краіны ЭЗ адказваюць на гэта рознымі пратэкцыянісцкімі практыкамі. Спачатку гэта былі меры прынятыя Францыяй ды Нямеччынай, каб абавязаць замежных перавозьнікаў плаціць сваім кіроўцам паводле нямецкіх ды францускіх ставак падчас праезду па іх тэрыторыі. Потым пачалі прымацца дадатковыя адміністрацыйныя патрабаваньні ды ўзмацняецца кантроль. Тут галоўную ролю адыгрываюць судзьдзі да паліцэйскія.
Імкліва расьце колькасьць праверак з боку замежных кантралюючых органаў менавіта польскіх фірмаў. Дайшло нават да таго, што паліцыя з іншых краін ЭЗ пачала ладзіць налёты на сядзібы польскіх кампаній, піша выданьне.
юл