Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм'ер: "Немагчыма бясконца ўводзіць вялікія сацыяльныя праекты"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.06.2019 10:55
Улады Польшчы плянуюць яшчэ праграму фінансавай дапамогі для людзей з інваліднасьцю.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

У выданьні «Dziennik Gazeta Prawna» вялікае інтэрвію з віцэ-прэм’ерам Яцэкам Сасіным. Ён гаворыць, што кіруючая партыя «Права й справядлівасьць» намераныя ажыцьцявіць яшчэ некалькі абяцаньняў, дадзеных палякам перад выбарамі дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту. Неабходна прыняць два законапраекты – пра нулявы падаходны падатак для маладых супрацоўнікаў (да 26 году жыцьця), а другі датычыць між іншым паніжэньня падаходнага падатку на 1%. Чаму якраз маладыя людзі атрымаюць такія прывілеі? Дасьледаваньні паказваюць, што ўсё яшчэ адносна вялікая група моладзі думае пра магчымасьць выехаць на працу за мяжу, урад хацеў бы прадухіліць эміграцыю, – кажа Сасін.

Журналіст выданьня пытаецца пра чарговыя сацыяльныя праграмы. Па словах суразмоўцы, немагчыма бясконца ўводзіць вялікія сацыяльныя праекты, але ўлады плянуюць яшчэ праграму фінансавай дапамогі для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Прайшлі ўжо кансультацыі з міністрам і віцэ-міністрам сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі.

Праграма 500+ па дапамозе інвалідам, якія ня здольныя самастойна жыць і сябе ўтрымліваць, пачне дзейнічаць восеньню. Ці бюджэт справіцца з новымі выдаткамі? Сытуацыя дзяржаўнага бюджэту Польшчы на дадзены момант выдатная, – адзначае віцэ-прэм’ер. Даходы з падаткаў цяпер на 100 млрд. злотых вышэйшыя, чым тады, калі партыя ПіС прыйшла да ўлады.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт