Logo Polskiego Radia
Print

Цэнтар прасоўваньня Польшчы будзе працаваць на Эўрагульнях

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.06.2019 15:30
  • Цэнтар прасоўвання Польшчы будзе працаваць на Эўрагульнях
«Мы зь вялікім задавальненьнем заангажаваліся ў працу Польскага алімпійскага цэнтру,бо менскім палякам не хапае сустрэчаў з носьбітамі польскай мовы й культуры».
https://minsk2019.by/en

Цэнтар прасоўваньня Польшчы будзе працаваць на Эўрагульнях
З нагоды ІІ Эўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Беларусі, зь палякамі Менску сустрэўся дзеяч Польскага алімпійскага камітэту Вітольд Рыбчыньскі. Падчас сустрэчы мясцовых палякаў з спартовым функцыянэрам з Варшавы была дасягнутая дамоўленасьць аб тым, што падчас Эўрапейскіх Гульняў у Менску будзе дзейнічаць Алімпійскі цэнтар прасоўваньня Польшчы.
6 чэрвеня Менскі аддзел Саюзу палякаў Беларусі гасьціў прадстаўнічую спартовую дэлегацыю з Польшчы. З менскімі палякамі сустрэліся кіраўнік Аддзелу міжнароднай супрацы Польскага нацыянальнага алімпійскага камітэту Вітольд Рыбчыньскі і чалец праўленьня таварыства «Польская супольнасьць» («Wspólnota Polska») Томаш Ружняк. Гаспадаром сустрэчы была кіраўнік Менскага аддзелу Саюзу Палякаў Алена Марчукевіч.
На спатканьні зь мясцовымі палякамі госьці з Варшавы паведамілі, што падчас ІІ Эўрапейскіх гульняў у Менску будзе працаваць Алімпійскі цэнтар прасоўваньня Польшчы. Варшаўскія эмісары зьвярнуліся да менскіх палякаў з просьбай дапамагчы ў арганізацыі й працы Польскага цэнтру. Алена Марчукевіч пераконвае, што менскія палякі з энтузіязмам адгукнуліся на заклікі суачыннікаў.
Алена Марчукевіч: Мы ахвотна ўспрынялі такую прапанову.Нашай супольнасьці надзвычай патрэбныя такія кантакты. Мы зь вялікім задавальненьнем заангажаваліся ў працу Польскага алімпійскага цэнтру. Менскім палякам не хапае сустрэчаў з носьбітамі польскай мовы й культуры. Да нас рэдка даяжджаюць такія прадстаўнічыя дэлегацыі з Польшчы. У Берасьце ці Горадні падобныя кантакты адбываюцца значна часьцей.
Ужо 22 чэрвеня, на наступны дзень пасьля ўрачыстага адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў, у Менску пачне сваю працу Алімпійскі цэнтар прасоўваньня Польшчы. Хутчэй за ўсё польскае прадстаўніцтва будзе разьмешчанае ў гістарычным цэнтры беларускай сталіцы ў Доме Ваньковічаў.
З 22 па 29 чэрвеня ў Алімпійскім цэнтры прасоўваньня Польшчы штодзень будуць праходзіць культурніцкія імпрэзы. Так, напрыклад, адна з выставаў будзе прысьвечаная стагодзьдзю Польскага Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта, чарговая выстаўка «Польшча запрашае» будзе прысьвечаная нацыянальнай спадчыне Польшчы. Таксама да папулярызацыі ведаў пра Польшчу далучацца іншыя ўстановы: свае прэзэнтацыі там ужо заплянавалі прадстаўнікі Польскай турыстычнай арганізацыі і Нацыянальнай гаспадарчай палаты.
А 25 чэрвеня на ІІ Эўрапейскіх Гульнях пройдзе Дзень Польшчы, падчас яго ў будынку дзяржаўнай Філярмоніі заплянаваны ўрачысты канцэрт.
Праца Алімпійскага цэнтра прасоўваньня Польшчы мае ня толькі іміджавы характар, бо наступныя Эўрапейскія Гульні пройдуць акурат у Польшчы, а менавіта ў Кракаве. Падчас працы польскага прадстаўніцтва ў Менску, госьці змогуць на практыцы пераняць досьвед у па арганізацыі такога маштабнага спартовага сьвята.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
Паводле інфармацыі Саюзу палякаў Беларусі/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт