Дабрабыт адлюстроўваецца таксама ў колькасьці самагубстваў
Ня толькі дадзеныя аб даходах сям'і і ўзроўню ВУП могуць сьведчыць пра дабрабыт грамадзтва.
Дабрабыт адлюстроўваецца ня толькі ў дадзеных аб даходах сям'і і ўзроўню ВУП. Яго пацьвярджаюць таксама статыстычныя дадзеныя паліцыі пра самагубствы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Колькасьць людзей, якія зьдзяйсьняюць самагубства па эканамічных прычынах, скарачаецца. У 2018 годзе іх было 241. Для параўнаньня, у 2009 годзе, то бок у пік эканамічнага крызысу, з-за самагубстваў памерлі ў Польшчы 504 чалавекі.
Экспэрты тлумачаць гэтую зьяву паляпшэньнем узроўню жыцьця ў Польшчы. Даходы сем'яў у Польшчы растуць з кожным годам. Сярэдняя зарплата ў першым квартале 2019 году склала больш за 4 тысячы 950 злотых. То бок з году ў год вырасла на 7,1%. Акрамя таго, у хатнія бюджэты з 2016 году паступаюць сродкі з сацыяльнай праграмы „Сям’я 500 Плюс”, а беспрацоўе зьяўляецца самым нізкім зь верасьня 1990 году і складае 5,4%.
Гальшка Вікоўская (Halszka Witkowska) з Таварыства суіцыдалёгіі падкрэсьлівае, што ў Польшчы па-ранейшаму дзейнічае стэрэатып мужчыны, які павінен быць знаходлівым і не размаўляць пра праблемы.
„У выніку сярэднестатыстычны самагубца – гэта 40-гадовы селянін, які мае праблемы з алькаголем. Калі ў гэткім выпадку ў яго ўзьнікаюць яшчэ эканамічныя праблемы, то яны могуць стаць прычынай самагубаства”, - тлумачыць Віткоўска. Таму, на яе думку, паляпшэньне фінансавага становішча таксама ў вёсцы магло б прывесьці да паляпшэньня псыхалягічнай кандыцыі жыхароў.
Экспэртка дадае, што існуе другі тып людзей, якія зьдзяйсьняюць суіцыд па эканамічных прычынах. Гэта людзі, якія дамагліся посьпеху й раптам страцілі ўсё, застаючыся зь велізарнымі даўгамі.
Пра тое, што эканамічная сытуацыя непасрэдна ўплывае на колькасьць самагубстваў, сьведчаць таксама вынікі амэрыканскіх дасьледаваньняў, якія былі праведзеныя пасьля Вялікага крызысу, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз
Дабрабыт адлюстроўваецца ня толькі ў дадзеных аб даходах сям'і і ўзроўню ВУП. Яго пацьвярджаюць таксама статыстычныя дадзеныя паліцыі пра самагубствы, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Колькасьць людзей, якія зьдзяйсьняюць самагубства па эканамічных прычынах, скарачаецца. У 2018 годзе іх было 241. Для параўнаньня, у 2009 годзе, то бок у пік эканамічнага крызысу, з-за самагубстваў памерлі ў Польшчы 504 чалавекі.
Экспэрты тлумачаць гэтую зьяву паляпшэньнем узроўню жыцьця ў Польшчы.
Даходы сем'яў у Польшчы растуць з кожным годам. Сярэдняя зарплата ў першым квартале 2019 году склала больш за 4 тысячы 950 злотых. То бок з году ў год вырасла на 7,1%. Акрамя таго, у хатнія бюджэты з 2016 году паступаюць сродкі з сацыяльнай праграмы „Сям’я 500 Плюс”, а беспрацоўе зьяўляецца самым нізкім зь верасьня 1990 году і складае 5,4%.