Logo Polskiego Radia
Print

Журналістка "Нівы": Ніколі на Беласточчыне не было столькі беларускіх імпрэз

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.06.2019 09:16
  • Г. Кандрацюк.mp3
У Польшчы многія маладыя беларусы вяртаюцца да сваіх каранёў.
фота: Н. Грышкевіч/БСПР

Беларускае жыцьцё Польшчы канцэнтруецца галоўным чынам на паўночным усходзе краіны – на Падляшшы, дзе па гістарычных прычынах пражывае шмат этнічных беларусаў. Праўда, трэба сказаць, што мясцовыя беларусы вельмі неахвотна называюць сябе беларусамі, многія – проста тутэйшыя, яны не атаясамліваюць сябе на 100% зь Беларусяй.

У дэмакратычнай дзяржаве шмат увагі надаецца нацыянальным меншасьцям. Канешне, многія беларусы Падляшша маглі б сказаць, што пры савецкім ладзе было лепш, але мясцовыя актывісты стараюцца не скардзіцца і карыстацца тымі магчымасьцямі, якія дае ім жыцьцё. Напрыклад, журналістка тыднёвага выданьня беларусаў Польшчы «Ніва» Ганна Кандрацюк адзначае, што ніколі яшчэ на Беласточчыне не было столькі беларускіх імпрэз, як цяпер, а многія маладыя беларусы вяртаюцца да сваіх каранёў.

гутарку з Ганнай Кандрацюк слухайце, калі ласка, у далучаным гукавым файле

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт