Logo Polskiego Radia
Print

З Уроцлава ў космас

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.06.2019 16:01
Польская фірма плянуе вывесьці на арбіту больш за тысячу нанаспадарожнікаў для назіраньня за плянэтай.
Foto: pixabay.com/CC0

Праектам зацікавіўся амэрыканскі буйны бізнэс. Польская касьмічная прамысловасьць набірае абароты, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».

Уроцлаўскі стартап «SatRevolution» падпісаў ліст аб намерах з фірмай Virgin Orbit у справе супрацоўніцтва. Фірма належыць да канцэрна «Virgin» мільярдэра Рычарда Бронсана. Амэрыканскага магната зацікавіў праект па стварэньні сеткі нанаспадарожнікаў. Іх можна выкарыстоўваць у тэлекамунікацыі, прагназаваньні прыродных катастроф і для стварэньня дакладных мапаў. Амэрыканцы бачаць вялікі патэнцыял праекта ды прапануюць дастаўляць спадарожнікі на арбіту іхнімі ракетамі.

У сваю чаргу польская фірма абяцае, што выкарыстаньне іхняй сеткі дазволіць у 100 разоў скараціць кошты назіраньня за Зямлёй у параўнаньні з буйнымі спадарожнікамі. Польская фірма разьлічвае, што інтарэс буйных інвэстараў дазволіць сабраць неабходныя сродкі на рэалізацыю праекта. Фірме патрэбна на будаўніцтва ўсёй сеткі спадарожнікаў каля 20 мільёнаў даляраў.

Падобнымі посьпехамі – супрацы з буйнымі інвэстарамі – могуць пахваліцца іншыя польскія касьмічныя фірмы. Палякі цяпер займаюцца распрацоўкай альгарытмаў для апрацоўкі спадарожнікавых здымкаў, будаўніцтвам найбуйнейшага тэлескопу на плянэце, выраб спэцыялізаваных камэр для назіраньня за космасам.

Польскі ўрад плянуе выдзеліць на падтрымку праектаў у касьмічнай галіне каля 250 мільёнаў злотых

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт