П. Усаў: Адносіны паміж Беларусьсю і Летувой будуць круціцца вакол АЭС 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        29.05.2019 13:58
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Адносіны паміж Беларусьсю і Летувой.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                     Ці новы прэзыдэнт Летувы Гітанас Наўседас палепшыць адносіны з Менскам?
                
                
                    
                        
Павал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Новы прэзыдэнт Летувы Гітанас Наўседас перад выбарамі даволі-такі лагодна выказваўся пра адносіны з Беларусьсю. Ці канфлікт у сувязі з Астравецкай  АЭС пры новым кіраўніку краіны таксама будзе ўплываць на адносіны паміж краінамі?
П. Усаў: Гітанас Наўседас падкрэсьліваў, што ня варта ставіць эканамічныя адносіны з Беларусьсю ў залежнасьць ад АЭС. Тым ня менш, перадвыбарчая рыторыка і тое, у якім напрамку будзе ісьці краіна пасьля выбараў – гэта розныя рэчы. Трэба ўлічваць той факт, што прэзыдэнт мае магчымасьць акрэсьліваць зьнешнюю палітыку, але важныя ўнутраныя эканамічныя і палітычныя пытаньні прымаюцца ўсё ж такі парлямэнтам. Усё будзе залежаць ад раскладу ў летувіскім парлямэнце. Таксама трэба ўзяць пад увагу, што АЭС – гэта ключавое пытаньне бясьпекі ўсіх суседзяў Беларусі. Я думаю, што адносіны паміж Беларусьсю і Летувой усё ж будуць круціцца вакол пытаньня АЭС, нягледзячы на заявы новаабранага прэзыдэнта. Сытуацыя наўрад ці палепшыцца.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.
ав