Rzeczpospolita
Палітычныя лідары хочуць восеньню большага. «Гэта замала, замала» і «Гэта першая палова матчу» – лідары «Права і справядлівасьці» і Эўрапейскай кааліцыі пасьля выбараў у ЭП вызначаюць мэты на выбарчую кампанію восеньню.
Посьпех кіроўнай партыі (45,57%) і вынік Эўрапейскай кааліцыі (38,29%) ня выклікаў радасьці ў прамовах ані Яраслава Качыньскага, ані Гжэгажа Схэтыны. У «Праве і справядлівасьці» ўсё ж можна было пачуць аблягчэньне.
Яраслаў Качыньскі аб’віў перамогу. Настрой у партыі цяпер добры, бо выбары ў ЭП лічацца добрым прагнозам для выбараў у парлямэнт. «Вырашальны бой пройдзе восеньню», – заявіў Качыньскі. У партыі пануе задавальненьне, але не эўфарыя ад перамогі.
У Эўрапейскай кааліцыі пасыл пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў просты: трэба пашыраць кааліцыю. Аднак, гэта можа быць складаным, паколькі Польская сялянская партыя адкрыта кажа, што выйдзе з кааліцыі, калі да яе далучыцца партыя Робэрта Бедраня «Вясна».
«Вясна» сваёй мэты ў выбарах не дасягнула. Яе палітыкі заяўлялі пра двухлічбавы вынік, чаго не ўдалося атрымаць (6,04%).

ав