Logo Polskiego Radia
Print

Хто зьяўляецца найлепшым амбасадарам Польшчы? - польскія прадпрымальнікі!

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.05.2019 15:15
Тыднёвік WPROST, які падрыхтаваў ТОП-100 польскіх экспартэраў.
commons.wikimedia.org/By I.Blu - Praca własna, CC0

У гэтым упэўнены тыднёвік WPROST, які падрыхтаваў ТОП-100 польскіх экспартэраў.

Выданьне зьмяшчае топавыя польскія тавары, вядомыя ў сьвеце.

Кожны трэці яблык на эўрапейскім стале паходзіць з Польшчы, падобным чынам і вішні. Мала хто ведае, што Польшча зьяўляецца вядучым у сьвеце вытворцам шампіньёнаў, прадае найбольш у Эўрапейскім Зьвязе морквы і агуркоў, знаходзіцца ў першай пяцёрцы экспартэраў памідораў і другім буйнейшым прадаўцом кураціны ў ЭЗ. Польскія фэрмеры прадаюць найбольш гусінага мяса у Эўропе, а адны толькі японцы купляюць 100 тон гусінага пуху на подушкі і коўдры. Польскія прадпрымальнікі вырабляюць таксама найбольш гарэлкі ў Эўропе і зьяўляюцца другім экспартэрам тытуню ў ЭЗ.

Аднак, каб не было, што Польшча - краіна гарэлкі і каўбасы – апошнім часам польскім экспартным гітом сталі электрычныя аўтобусы. Польшча апярэдзіла ў гэтай галіне бэльгаў, чэхаў і французаў. У мінулым годзе таксама найлепш у Эўропе прадаваліся польскія вокны й дзьверы, а па вытворчасьці мэблі Польшча займае чацьвёртае месца ў сьвеце, і зьяўляецца адным з буйнейшых вытворцаў бытавой тэхнікі. Польшча таксама застаецца ў сусьветных лідэрах па вытворчасьці срэбных вырабаў, салодкасьцяў і упрыгожаньняў для ёлак.

Пяць першых у сьпісе ТОП-100 польскіх экспартэраў гэта:

1. Grupa Novy Styl па вытворчасьці мэблі

2. Stelmex - дрэваапрацоўчая прамысловасьць

3. EKO-OKNA - вытворчасьць вокнаў

4. Fabryka Mebli Forte - вытворчасьць мэблі

5. Konimpex - гандаль хімічнымі прадуктамі

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт