MILEX-2019: Беларусь ставіць на сэрбаў і азэрбайджанцаў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
21.05.2019 15:11
"Належыць адзначыць, што кіраўніцтва Сэрбіі й Беларусі ставіцца да вайсковага супрацоўніцтва краінаў надзвычай сур’ёзна, гэтыя адносіны маюць вялікі патэнцыял".
https://milex.belexpo.by
MILEX-2019: Беларусь ставіць на сэрбаў і азэрбайджанцаў
15-18 траўня ў Менску праходзіла міжнародная выстава ўзбраеньняў MILEX-2019. На менскай выставе было прадстаўлена каля 60 дэлегацый з 35 краінаў сьвету. На адмысловай пляцоўцы каля «Менск-Арэны» сваю прадукцыю прадстаўлялі 160 прадпрыемстваў зь 10 краінаў. Як паведамляюць афіцыйны крыніцы, агулам на MILEX-2019 было заключана дамоваў на 200 млн даляраў. Пра вынікі менскай выставы ўзбраеньняў распавёў экспэрт з выданьня Belarus Security Blog Зьміцер Міцкевіч.
У прыватнасьці аглядальнік адзначыў удзел сэрбскай дэлегацыі, якая ўпершыню прыбыла на выставу ўзбраеньняў у Беларусь.
Зьміцер Міцкевіч: Агулам было дзесяць асноўных дэлегацый: кітайская азэрбайджанская, сэрбская, расейская, паўднёваафрыканская і г.д. Упершыню былі прадстаўнікі Сэрбіі. Належыць адзначыць, што як кіраўніцтва Сэрбіі й Беларусі ставяцца да вайсковага супрацоўніцтва краінаў надзвычай сур’ёзна, гэтыя адносіны маюць вялікі патэнцыял. У сэрбаў засталіся выдатныя інжынэрныя школы, якія засталіся ў спадчыну ад Югаславіі, у прыватнасьці вытворчасьць ракет і бронеаўтамабіляў. У сваю чаргу сэрбы зацікаўленыя беларускім распрацоўкамі ў галіне радыёлякацыйных тэхналёгіі, апроч гэтага яны намерана працягваць мадэрнізацыю сваіх ваенных самалётаў на беларускі авіярамонтных заводах. Таксама варта падкрэсьліць, што паводле вынікаў MILEX-2019 асноўным партнэрам Беларусі ў гандлі ўзбраеньнямі стаў Азэрбайджан, а не Расея. (...)
Поўную гутарку з экспэртам слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
эж
15-18 траўня ў Менску праходзіла міжнародная выстава ўзбраеньняў MILEX-2019. На менскай выставе было прадстаўлена каля 60 дэлегацый з 35 краінаў сьвету. На адмысловай пляцоўцы каля «Менск-Арэны» сваю прадукцыю прадстаўлялі 160 прадпрыемстваў зь 10 краінаў. Як паведамляюць афіцыйны крыніцы, агулам на MILEX-2019 было заключана дамоваў на 200 млн даляраў.
Пра вынікі менскай выставы ўзбраеньняў распавёў экспэрт з выданьня Belarus Security Blog Зьміцер Міцкевіч. У прыватнасьці аглядальнік адзначыў удзел сэрбскай дэлегацыі, якая ўпершыню прыбыла на выставу ўзбраеньняў у Беларусь.
Зьміцер Міцкевіч: Агулам было дзесяць асноўных дэлегацый: кітайская азэрбайджанская, сэрбская, расейская, паўднёваафрыканская і г.д. Упершыню былі прадстаўнікі Сэрбіі. Належыць адзначыць, што кіраўніцтва Сэрбіі й Беларусі ставіцца да вайсковага супрацоўніцтва краінаў надзвычай сур’ёзна, гэтыя адносіны маюць вялікі патэнцыял. У сэрбаў засталіся выдатныя інжынэрныя школы, якія засталіся ў спадчыну ад Югаславіі, у прыватнасьці вытворчасьць ракет і бронеаўтамабіляў. У сваю чаргу сэрбы зацікаўленыя беларускім распрацоўкамі ў галіне радыёлякацыйных тэхналёгіі, апроч гэтага яны намерана працягваць мадэрнізацыю сваіх ваенных самалётаў на беларускі авіярамонтных заводах. Таксама варта падкрэсьліць, што паводле вынікаў MILEX-2019 асноўным партнэрам Беларусі ў гандлі ўзбраеньнямі стаў Азэрбайджан, а не Расея. (...)
Поўную гутарку з экспэртам слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле
эж