Газэта Rzeczpospolita на сваіх старонках часта закранае пытаньні, зьвязаныя з мэдыцынай і здаровым ладам жыцьця. Пэрыядычнае выданьне са спасылкай на Сусьветную арганізацыю аховы здароўя публікуе сьпіс 12 фактараў, якія спрыяюць разьвіцьцю дэмэнцыі.
Дэмэнцыя – гэта дэградацыя кагнітыўнай функцыі, хранічнае й прагрэсуючае захворваньне галаўнога мозгу, якое разьвіваецца ў старэйшым узросьце.
І так, сярод фактараў, якія пахутчаюць разьвіцьцё дэмэнцыі на старасьць, спрыяюць курэньне тытуню, малая фізычная актыўнасьць, празьмернае спажываньне алькаголю, нездаровае харчаваньне, грамадзкая ізаляцыя, абмежаваньне працэсу мысьленьня, цукровы дыябэт, гіпэртанія, высокі ўзровень халестэрыну, празьмерная вага, страта слыху ды дэпрэсія.
СААЗ апублікавала дакумэнт на гэтую тэму, які складаецца з 96 старонак, і які створаны на падставе клінічных дасьледаваньняў ды мэдыцынскіх назіраньняў, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

вс