Сыстэма пакрыцьця ксяндзоў пэдафілаў дзейнічае ў каталіцкім касьцёле, піша Gazeta Wyborcza. «Мінэцік ці нешта яшчэ?», «Толькі два пальчыкі мокрыя?» – менавіта такія смс-паведамленьні ксёндз Марцін К. дасылаў сваім міністрантам. Адзін зь іх атрымаў паведамленьне з фота пэніса ксяндза. Паліцыя ўжо займаецца гэтай справай.
Заклапочанага служку культу пераносілі з адной парафіі ў іншую. Сярод адказных за гэта аказаўся біскуп Ян Тырава. Біскуп Тырава ўжо неаднаразова быў заўважаны ў замоўчваньні злачынстваў сваіх падначалены. Біскуп Тырава стаў адным з герояў дакумэнтальнага фільму аб пэдафілах у Касьцёле «Толькі не гавары нікому», які на днях скалыхнуў усю Польшчу.
Аднак, ня ўсе герархі й сьвятары польскага Касьцёлу гатовыя зьмірыцца з замоўчваньнем злачынстваў свайго кліру. Пэўная група духоўных і міран, зьвязан з царквой, абыходзячы вышэйшых герархаў, ужо выйшла на папу Рымскага Францішка, з заклікам нарэшце прыпыніць ганебныя практыкі польскага Касьцёлу. Сытуацыя ў Польшчы вымагае рашучых дзеяньняў, падобных на тыя, якія Францішак ажыцьцявіў у Чылі. Нагадаем, увесь эпіскапат Касьцёлу Чылі падаў у адстаўку.
Гэта стала вынікам сьледзтва, якое ў 2018 правёў мальтыйскі арцыбіскуп з Кангрэгацыі навукі веры Шарль Сцыклюна (Charles Scicluna). Візыт мальтыйскага арцыбіскупа ў Польшчу ўжо заплянаваны, падсумоўваюць у штодзённым выданьні Gazeta Wyborcza.
Сыстэма замоўчваньня праўды аб ксяндзах пэдафілах дзейнічае ў каталіцкім касьцёле, піша Gazeta Wyborcza. «Адсосік ці нешта яшчэ?», «Толькі два пальчыкі мокрыя?» – менавіта такія смс-паведамленьні ксёндз Марцін К. дасылаў сваім міністрантам. Адзін зь іх атрымаў паведамленьне з фота пэніса ксяндза. Паліцыя ўжо займаецца гэтай справай.
Заклапочанага служку культу пераносілі з адной парафіі ў іншую. Сярод адказных за гэта аказаўся біскуп Ян Тырава. Біскуп Тырава ўжо неаднаразова быў заўважаны ў замоўчваньні злачынстваў сваіх падначалены. Менавіта ён стаў адным з герояў дакумэнтальнага фільму аб пэдафілах у Касьцёле «Толькі не гавары нікому», які на днях скалыхнуў усю Польшчу.
Аднак, ня ўсе герархі й сьвятары польскага Касьцёлу гатовыя зьмірыцца з замоўчваньнем злачынстваў свайго кліру. Пэўная група духоўных і міран, зьвязаных з царквой, абыходзячы вышэйшых герархаў, ужо выйшла на Папу рымскага Францішка, з заклікам нарэшце прыпыніць ганебныя практыкі польскага Касьцёлу.
Сытуацыя ў Польшчы вымагае рашучых дзеяньняў, падобных на тыя, якія Францішак ажыцьцявіў у Чылі. Нагадаем, увесь эпіскапат Касьцёлу Чылі падаў у адстаўку.Гэта стала вынікам сьледзтва, якое ў 2018 правёў мальтыйскі арцыбіскуп з Кангрэгацыі навукі веры Шарль Сцыклюна (Charles Scicluna). Візыт мальтыйскага арцыбіскупа ў Польшчу ўжо заплянаваны.
Gazeta Wyborcza/эж