Ці Польшчы пагражае расейская дэзінфармацыя?
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        15.05.2019 14:12
                    
                    У выпадку Польшчы ідзе дэзінфармацыйная дзейнасьць у галіне энэргетычнай бясьпекі.
                
Photo: coyot/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
Polskieradio.pl
У абліччы набліжэньня выбараў у Эўрапарлямэнт СМІ ў цэлай Эўропе інфармуюць аб тым, якую зьяву многія гады можна назіраць у розных выбарчых кампаніях у сьвеце. Гаворка пра спробы ўплыву расейскіх «актораў» на выбарчую кампанію ў ЭП. У якой ступені гэтая праблема закранае польскую палітычную, інфармацыйную і інфарматыўную прасторы?
«Несумненна прыярытэтам расейскай замежнай палітыкі нязьменна зьяўляецца выпіхваньне Злучаных Штатаў Амэрыкі з эўрапейскага кантынэнту. Так было падчас халоднай вайны і з гэтай жа самай зьявай мы маем дачыненьне цяпер. Чым мацнейшыя ЗША ў Эўропе, тым слабейшая пазыцыя Расеі і меншыя магчымасьці ўплыву на краіны ЭЗ», – гаварыў на хвалях Першай праграмы аўтар кнігі «Як забіваюць расейцы» Гжэгаж Кучыньскі. Госьць таксама дадае, што ў выпадку Польшчы ідзе дэзінфармацыйная дзейнасьць у галіне энэргетычнай бясьпекі.
Паводле прафэсара Пшэмыслава Жураўскага вэль Граеўскага з Лодзкага ўнівэрсытэту, Польшча спраўляецца з расейскімі маніпуляцыямі: «Я спадзяюся, што палякі пакаленьнямі ў выніку гістарычнага досьведу маюць імунітэт на расейскія маніпуляцыі, хоць такія спробы ёсьць».

ав