Logo Polskiego Radia
Print

Маці Божая з арэолам у колерах вясёлкі падзяліла палякаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.05.2019 15:54
Паліцыя дапытала жанчыну, якая расклеіла плякаты з вобразам Маці Божай з арэолам у колерах вясёлкі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль усе польскія СМІ пішуць пра справу затрыманьня жанчыны, якая, паводле паліцыі, расклеіла ў Плоцку плякаты з вобразам Маці Божай Чэнстахоўскай з арэолам у колерах вясёлкі. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна абразіла рэлігійныя пачуцьці, за што ёй пагражае штраф, а нават пазбаўленьне волі да двух гадоў.
Польскія СМІ, як друкаваныя, так і электронныя, падзяліліся на два блёкі.
«Права і справядлівасьць» ідзе на рэлігійную вайну – піша Gazeta Wyborcza. Паводле выданьня, паводзіны паліцыі вельмі лёгка зьвязаць з праграмнай прамовай лідара партыі «ПіС» Яраслава Качыньскага ў Пултуску, дзе ён аб’явіў, што рука, паднятая на Касьцёл, гэта рука, паднятая на Польшчу.
Эльжбэта Падлесьна не прызналася да віны. На старонках Gazeta Wyborcza яна гаворыць, што не прызнаецца і ня будзе аблягчаць працы паліцыянтам. «Да мяне паставіліся, як да самага горшага рэцыдывіста. Толькі таму, што нехта распачаў аблаву на гомасэксуальныя асобы. Давайце не забываць, што справа ў гэтым».
У сваю чаргу галоўны рэдактар парталу niezalezna.pl Томаш Сакевіч так камэнтуе справу: «У Польшчы ўсё больш масава абражаюць хрысьціян. У гэтай сытуацыі няма выйсьця – паліцыя і пракуратура павінны выконваць закон. Я шмат разоў пра гэта казаў, што хрысьціяне цяпер зьяўляюцца самай перасьледаванай рэлігійнай групай і нягледзячы на міласэрнасьць хрысьціян, закон павінны выконваць усе – атэісты, каталікі, габрэі ці мусульмане. Калі нехта абражае рэлігійныя пачуцьці, то павінен быць прыцягнуты да адказнасьці».
Gazeta Wyborcza апісвае, што паліцыя ўвайшла ў кватэру Эльжбэты Падлесьнай у панядзелак а 6 раніцы, правяла вобшук і канфіскавала электронную тэхніку. Пасьля было вырашана забраць яе ў пастарунак для дачы паказаньняў.

Амаль усе польскія СМІ пішуць пра справу затрыманьня жанчыны, якая, паводле паліцыі, расклеіла ў Плоцку плякаты з вобразам Маці Божай Чэнстахоўскай з арэолам у колерах вясёлкі. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна абразіла рэлігійныя пачуцьці, за што ёй пагражае штраф, а нават пазбаўленьне волі да двух гадоў.

Польскія СМІ, як друкаваныя, так і электронныя, падзяліліся на два блёкі.«Права і справядлівасьць» ідзе на рэлігійную вайну – піша Gazeta Wyborcza. Паводле выданьня, паводзіны паліцыі вельмі лёгка зьвязаць з праграмнай прамовай лідара партыі «ПіС» Яраслава Качыньскага ў Пултуску, дзе ён аб’явіў, што рука, паднятая на Касьцёл, гэта рука, паднятая на Польшчу.

Эльжбэта Падлесьна не прызналася да віны. На старонках Gazeta Wyborcza яна гаворыць, што не прызнаецца і ня будзе аблягчаць працы паліцыянтам. «Да мяне паставіліся, як да самага горшага рэцыдывіста. Толькі таму, што нехта распачаў аблаву на гомасэксуальныя асобы. Давайце не забываць, што справа ў гэтым».

У сваю чаргу галоўны рэдактар парталу niezalezna.pl Томаш Сакевіч так камэнтуе справу: «У Польшчы ўсё больш масава абражаюць хрысьціян. У гэтай сытуацыі няма выйсьця – паліцыя і пракуратура павінны выконваць закон. Я шмат разоў пра гэта казаў, што хрысьціяне цяпер зьяўляюцца самай перасьледаванай рэлігійнай групай і нягледзячы на міласэрнасьць хрысьціян, закон павінны выконваць усе – атэісты, каталікі, габрэі ці мусульмане. Калі нехта абражае рэлігійныя пачуцьці, то павінен быць прыцягнуты да адказнасьці».

Gazeta Wyborcza апісвае, што паліцыя ўвайшла ў кватэру Эльжбэты Падлесьнай у панядзелак а 6 раніцы, правяла вобшук і канфіскавала электронную тэхніку. Пасьля было вырашана забраць яе ў пастарунак для дачы паказаньняў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт