Logo Polskiego Radia
Print

Прастытуткі могуць баяцца за свае працоўныя месцы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.05.2019 08:34
У польскім друку артыкул пра тое, ці робаты адбяруць у нас працу.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Учора па ўсім сьвеце адзначалі сьвята працоўных 1 траўня, а ў выданьні «Sieci» артыкул пра тое, ці робаты адбяруць у нас працу ў недалёкай будучыні. Аўтар нагадвае, што ў студзені бягучага году вучоныя з Калюмбійскага ўнівэрсытэту Нью-Ёрку прадставілі сьвету эпахальнае адкрыцьцё – робата, які здольны вучыцца. Падобныя навіны выклікаюць звычайна чорныя прагнозы футуролягаў, што робаты могуць пераняць уладу над сьветам, людзей зьнішчыць, а ў найлепшым выпадку адправіць на беспрацоўе.

Нават сам Біл Гейтс прапанаваў калісьці ўвесьці падатак на працу машын, перад штучнай інтэлігенцыяй перасьцерагалі між іншым Ілан Маск і Стывэн Хокінг. Але ўсе яны памыляліся – заяўляе Сэбаст’ян Стадоляк. Яго меркаваньнем, нават калі робаты дасканала змогуць вучыцца, то ніколі яны не набудуць крытыцызму і крэатыўнасьці, якія характэрныя для чалавека. Нехта, хто чуў музычны творы, напісаны кампутарам, можа быць зьдзіўлены такім меркаваньнем, але робат можа стварыць нешта, напрыклад, музычную кампазыцыю, з чагосьці, што раней было ўжо зроблена. Ён не ўмее зрабіць нешта з нічога, да чаго здольныя людзі.

Робаты ня маюць крытыцызму і крэатыўнасьці, а гэтыя рысы вельмі важныя, каб імкнуцца да ўлады, так што робаты ніколі ня будуць уладарамі сьвету. Іншае пытаньне, ці ў выніку разьвіцьця аўтаматызацыі значная колькасьць працаўнікоў страціць працу? Быў ужо калісьці рух, прадстаўнікі якога разьбівалі ткацкія машыны, паколькі лічылі, што яны адбіраюць працу ў ткачых. Але ніхто іх не назваў выратавальнікамі чалавецтва. Таксама іншыя тэхналёгіі, нават калі замяшчаюць чалавека ў адной галіне, то ствараюць працоўныя месцы ў іншай.

Колькасьць новых месцаў працы практычна неабмежаваная, таксама, як неабмежаваныя патрэбы чалавека. Попыт датычыць ня толькі прадуктаў, якія ўжо існуюць, але таксама такіх, пра якія мы ня маем паняцьця. У 2017 годзе фірма Deloitte апублікавала даклад, у якім прадстаўлены аналіз 15 гадоў аўтаматызацыі ў Вялікабрытаніі. Даклад утрымлівае дадзеныя, што новыя тэхналёгіі ліквідавалі 800 тыс. працоўных месцаў, але адначасна яны стварылі 3,5 млн. новых месцаў працы, нават лепш платных.

Аўтар піша, што адна з прафэсій, прадстаўніцы якой могуць баяцца за свае працоўныя месцы – гэта прастытуцыя. Ужо цяпер жанчынам прыходзіцца канкурыраваць з робатамі, якія ўсё больш нагадваюць чалавека. Але ці хтосьці будзе гараваць, калі прастытуткі страцяць працу? Гісторыя сьведчыць аб тым, што тэхналёгія нясе больш дабра, чым зла, а людзі ведаюць, што робяць.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт