Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы Нацыянальны фонд здароўя распрацаваў дармовыя дыеты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2019 14:51
У краіне 64% мужчын і 49% жанчын, а таксама 22% дзяцей маюць празьмерную вагу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Informator Stolicy: Сусьветная арганізацыя здароўя б’е трывогу: вельмі небясьпечна расьце колькасьць людзей, хворых на атлусьценьне, асабліва сярод дзяцей і моладзі. Праблема тычыцца таксама палякаў, таму Нацыянальны фонд здароўя стварыў адмысловы партал з дармовымі дыетамі.
У Польшчы больш за 22% дзяцей у школьным узросьце змагаецца з атлусьценьнем. Праблема тычыцца і дарослых. Інстытут харчаваньня паведамляе, што 64% мужчын і 49% жанчын маюць празьмерную вагу. Прычыну гэтага трэба шукаць у мэню, асабліва ў спажываньні вялікай колькасьці цукру. Адсюль узялася ідэя апрацаваць дармовыя дыеты (прызначаныя для здаровых людзей, а таксама без алергіі), якімі можна карыстацца, каб выпрацаваць правільныя харчовыя звычкі.
Для таго, каб карыстацца дармовай дыетай Нацыянальнага фонду здароўя, спачатку трэба зарэгістравацца на партале, а потым упісаць вагу, узрост, рост, пол, фізычную актыўнасьць. На падставе гэтых дадзеных можна будзе выбраць адпаведную дыету – 1200, 1500 і 1800 калёрый, каб на чарговым этапе выбраць гатовае мэню. Дыета складаецца з пяціразовага харчаваньня. Прапанаваныя стравы лёгкія для прыгатаваньня, а іх падрыхтоўка не вымагае шмат часу. Акрамя таго, кожны дзень можна атрымаць карысную інфармацыю пра правільнае харчаваньне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт