Польская гуманітарная дапамога зьнікае ў Эўропе
Сродкі на гуманітарную дапамогу, якія Польшча перадае ў ЭЗ, у сьвеце раздаюць замежныя арганізацыі.
Кожны год Польшча прызначае ўсё большыя сродкі на рэалізацыю гуманітарных праграмаў у розных кутках сьвету. У 2017 годзе на дапамогу ахвярам канфлікту ў Сырыі польскія ўлады выдзелілі 160 мільёнаў злотых (больш за 37 мільёнаў эўра). Аднак бежанцы скарысталіся згаданымі сродкамі ў асноўным за пасярэдніцтвам міжнародных, а ня польскіх дабрачынных арганізацыяў, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Са згаданых сродкаў польскія гуманітарныя арганізацыі разьмеркавалі толькі 31 мільён злотых (больш за 7 мільёнаў эўра). Дадаткова яны самі сабралі 46 мільёнаў злотых (амаль 11 мільёнаў эўра). Гэта значыць, што агулам палякі перадалі на дапамогу патрабуючым у сьвеце больш за 200 мільёнаў злотых (больш за 46,5 мільёна эўра).
Пачынаючы з 2016 году Польшча, падобным чынам як і астатнія краіны ЭЗ, уносіць у бюджэт супольнасьці абавязковы ўзнос. Апрача таго, дзяржава перадае сродкі ў фонд дапамогі афрыканскім краінам і ў Эўрапейскі інвэстыцыйны банк на дапамогу тэрыторыям, якія змагаюцца з хваляй бежанцаў. Сёлета ў розныя фонды польскі бок ужо накіраваў 350 мільёнаў эўра.
Аднак польскім гуманітарным арганізацыям удаецца разьмеркаваць толькі невялікую частку гэтых сродкаў. У сувязі зь невялікімі ўласнымі бюджэтамі польскія арганізацыі праігрываюць з моцнымі міжнароднымі арганізацыямі ў барацьбе за гранты з фондаў ЭЗ.
Такім чынам гуманітарныя праекты ў сьвеце за польскія грошы рэалізуюць заходнія няўрадавыя арганізацый, чытаем у выданьні „Rzeczpospolita”.
аз