Logo Polskiego Radia
Print

Палякі хочуць дапамагчы падчас аднаўленьня Нотр-Дам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.04.2019 15:13
  • Палякі хочуць дапамагчы падчас аднаўленьня Нотр-Дам
Польскую капліцу ў Нотр-Дам аздабляў вялікі вобраз Маці Божай Чэнстахоўскай - з Божае ласкі вобраз і рэліквіі сьвятога Яна Паўла ІІ падчас пажару не пацярпелі.
PAP/EPA/BENOIT MOSER / BSPP / HANDOUT

Палякі хочуць дапамагчы падчас аднаўленьня Нотр-Дам
Пажар катэдральнага сабору Парыскай Божай Маці крануў сэрцы многіх палякаў. Гатычная сьвятыня Парыжу была значна пашкоджаная падчас вечаровага пажару ў панядзелак 15 красавіка.
Ужо праз два дні пасьля пажару ў Нтор-Дам ў Польшчы распачаўся добраахвотны збор сродкаў на аднаўленьне сабору. Карэспандэнты Польскага радыё даведаліся ў палякаў, ці яны хочуць падтрымаць адбудову Сабору Парыскай Божай Маці. Вось якія адказы яны пачулі на вуліцах Варшавы.
Мінак: Маю моцны сэнтымэнты да Францыі, бо я там жыў чатыры з паловай гады. Наведваў гэты катэдральны сабор. Страшная справа, што так адбылося. Прыкра, што вынік працы многіх пакаленьняў французаў быў зьнішчаны. Спадзяюся, што французы адновяць сабор, што ўся Эўропа адновіць яго! Перакананы, варта дакласьці свой унёсак у гэтую справу, варта падтрымліваць эўрапейскую культуру.
Аднак у пешую чаргу пажарам у Саборы Парыскай Божа маці былі закранутыя каталіцкія вернікі па ўсім сьвеце ў тым ліку і ў Польшчы.
Польскі біскуп з Варшавы Рамуальд Каміньскі пераконвае, што Каталіцкая царква Францыі, будучы сымбалем усёй Заходняй Эўропы, апроч фінансавай падтрымкі адчувае патрэбу ў духоўнай дапамозе. Падчас размовы з Польскім Радыё біскуп варшаўска-праскі Рамуальд Каміньскі пракамэнтаваў збор сродкаў на аднаўленьне Нотр-Дам, які адбываецца ў Польшчы.
Рамуальд Каміньскі: Мы таксама будзем намагацца далучыцца да гэтага аднаўленьня. Аднак ёсьць іншы аспэкт, які магчыма зьяўляецца больш важным. Я маю на ўвазе, аднаўленьня хрысьціянства, жыцьця паводле Эвангельля, сапраўднага адкрыцьця Ісуса, адкрыцьця ласкі збаўленьня.
У сераду 17 красавіка старшыня Канфэрэнцыі Эпіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі зірнуўся з заклікам да ўсіх палякаў. Экзарх папрасіў іх дапамагчы адбудаваць катэдральны сабор Нотр-Дам у Парыжу. Зварот польскага духавенства падтрымала Польскае Радыё.
Сабор Парыскай Божай Маці мае асаблівае значэньне й для польскіх вернікаў. 1 сьнежна 2018 года ў парыскай сьвятыні была асьвечана польская капліца. Польскую капліцу ў Нотр-Дам аздабляў вялікі вобраз Маці Божай Чэнстахова. З божае ласкі вобраз і рэліквіі сьвятога Яна Паўла ІІ падчас пажару не пацярпелі.
Поўны матэрыял слухаце ў далучаным зьверху гукавым файле
IAR/эж

Пажар катэдральнага сабору Парыскай Божай маці крануў сэрцы многіх палякаў. Гатычная сьвятыня Парыжу была значна пашкоджаная падчас вечаровага пажару ў панядзелак 15 красавіка.

Ужо праз два дні пасьля пажару ў Нтор-Дам ў Польшчы распачаўся добраахвотны збор сродкаў на аднаўленьне сабору. Карэспандэнты Польскага радыё даведаліся ў палякаў, ці яны хочуць падтрымаць адбудову Сабору Парыскай Божай маці. Вось якія адказы яны пачулі на вуліцах Варшавы.

Мінак: Маю моцны сэнтымэнты да Францыі, бо я там жыў чатыры з паловай гады. Наведваў гэты катэдральны сабор. Страшная справа, што так адбылося. Прыкра, што вынік працы многіх пакаленьняў французаў быў зьнішчаны. Спадзяюся, што французы адновяць сабор, што ўся Эўропа адновіць яго! Перакананы, варта дакласьці свой унёсак у гэтую справу, варта падтрымліваць эўрапейскую культуру.

Аднак у пешую чаргу пажарам у Саборы Парыскай Божа маці былі закранутыя каталіцкія вернікі па ўсім сьвеце ў тым ліку і ў Польшчы.

Польскі біскуп з Варшавы Рамуальд Каміньскі пераконвае, што Каталіцкая царква Францыі, будучы сымбалем усёй Заходняй Эўропы, апроч фінансавай падтрымкі адчувае патрэбу ў духоўнай дапамозе. Падчас размовы з Польскім Радыё біскуп варшаўска-праскі Рамуальд Каміньскі пракамэнтаваў збор сродкаў на аднаўленьне Нотр-Дам, які адбываецца ў Польшчы.

Рамуальд Каміньскі: Мы таксама будзем намагацца далучыцца да гэтага аднаўленьня. Аднак ёсьць іншы аспэкт, які магчыма зьяўляецца больш важным. Я маю на ўвазе, аднаўленьня хрысьціянства, жыцьця паводле Эвангельля, сапраўднага адкрыцьця Ісуса, адкрыцьця ласкі збаўленьня.

У сераду 17 красавіка старшыня Канфэрэнцыі Эпіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі зірнуўся з заклікам да ўсіх палякаў. Экзарх папрасіў іх дапамагчы адбудаваць катэдральны сабор Нотр-Дам у Парыжу. Зварот польскага духавенства падтрымала Польскае Радыё.

Сабор Парыскай Божай Маці мае асаблівае значэньне й для польскіх вернікаў. 1 сьнежна 2018 года ў парыскай сьвятыні была асьвечана польская капліца. Польскую капліцу ў Нотр-Дам аздабляў вялікі вобраз Маці Божай Чэнстахоўскай. З божае ласкі вобраз і рэліквіі сьвятога Яна Паўла ІІ падчас пажару не пацярпелі.

Поўны матэрыял слухаце ў далучаным зьверху гукавым файле

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт