Адзін з буйнейшых канцэрнаў плянуе разьмясьціць у космасе сьветлавую рэкляму
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.04.2019 15:27
                    
                    Фірма плянуе рэалізаваць ідэю ў супрацы з расейскім стартапам Startrocket. 
                
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
Адзін з буйнейшых сусьветных канцэрнаў плянуе разьмясьціць у космасе сьветлавую рэкляму, якая будзе бачная на Зямлі, паведамляе польскі партал press.pl, які займаецца пытаньнямі сродкаў масавай інфармацыі, рэклямы, маркетынгу й сацыяльных сетак. Згаданым канцэрнам зьяўляецца PepsiCo. Амэрыканцы хочуць, каб назва іх напою Pepsi была бачная на нашай плянэце з космасу.
PepsiCo плянуе рэалізаваць ідэю ў супрацы з расейскім стартапам Startrocket. Расейцы запусьцяць на арбіту групу міні-спадарожнікаў у 2021 годзе. Спадарожнікі будуць разьмешчаныя такім чынам, каб стварыць канстэляцыю (узаемнае разьмяшчэньне сьвяціл адносна адно аднога на небе), якая складзе слова Pepsi, бачнае на Зямлі з космасу, паведамляе press.pl.

вс