Адным зь нешматлікіх гісторыкаў, якія спэцыялізуюцца ў беларуска-польскіх адносінах, зьяўляецца кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. На днях спэцыяліст завяршыў працу ў Польскіх архівах, якая працягвалася некалькі месяцаў, і якая тычылася савецка-польскаму памежжу ў 1920-30-я гады. Цягам гэтага пэрыяду ўдалося адкрыць цікавыя й невядомыя факты зь мінулага. Для прыкладу, савецкі афіцэр-памежнік, памочнік начальніка заставы перайшоў палякаў каля Жыткавіч. З сабой перабежчык прынёс дакумэнты штабу сваёй часьці. «Малады хлопец самастойна прыняў рашэньне перайсьці», – кажа гісторык. Палякі разумелі, што ён знаходзіцца пад пагрозай, таму польская разьведка, каб ратаваць афіцэра, перакінула яго ажно ў Аргентыну.
Акрамя таго, Мельнікаў працуе над кнігай, якую плянуе выдаць у форме альбому, прысьвечанай мала вядомым ваенным магілам. Зь гісторыкам размаўляе Валеры Саўко.
Адным зь нешматлікіх гісторыкаў, якія спэцыялізуюцца ў беларуска-польскіх адносінах, зьяўляецца кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.
На днях спэцыяліст завяршыў працу ў Польскіх архівах, якая працягвалася некалькі месяцаў, і якая тычылася савецка-польскаму памежжу ў 1920-30-я гады. Цягам гэтага пэрыяду ўдалося адкрыць цікавыя й невядомыя факты зь мінулага.
Для прыкладу, савецкі афіцэр-памежнік, памочнік начальніка заставы перайшоў палякаў каля Жыткавіч. З сабой перабежчык прынёс дакумэнты штабу сваёй часьці. «Малады хлопец самастойна прыняў рашэньне перайсьці», – кажа гісторык. Палякі разумелі, што ён знаходзіцца пад пагрозай, таму польская разьведка, каб ратаваць афіцэра, перакінула яго ажно ў Аргентыну.
Акрамя таго, Мельнікаў працуе над кнігай, якую плянуе выдаць у форме альбому, прысьвечанай мала вядомым ваенным магілам. Зь гісторыкам размаўляе Валеры Саўко.
слухайце далучаны гукавы файл
Ігар Мельнікаў у Варшаве, вясна 2019 году