Logo Polskiego Radia
Print

Прарыў у службе аховы здароўя Польшчы?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.04.2019 16:10
У Мінздароўя абмяркоўваюць магчымасьць карыстаньня паслугамі прыватнай службы аховы здароўя.
photo: Pixabay.com/Darko Stojanovic/CC0 Creative Commons

Як піша «Dziennik Gazeta Prawna», чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя абмяркоўваюць магчымасьць увядзеньня новай сыстэмы. Калі б тэрмін візыту ў доктара, апэрацыі або працэдуры ў публічнай службе аховы здароўя быў бы надта доўгім, пацыент мог бы зьвярнуцца па магчымасьць скарыстацца паслугамі прыватнай мэдыцыны, а дзяржаўны Фонд здароўя іх бы аплаціў.

Праект пакуль што знаходзіцца на этапе кансультацыі. Калі б ён увайшоў у сілу, гэта быў бы прарыў у падыходзе да сыстэмы аховы здароўя. Зьмены маглі б датычаць дыягностыкі – напрыклад, магнітным рэзанансам, кампутэрнай тамаграфіі, а таксама некаторых апэрацый, між іншым, катаракты.

Міністэрства аховы здароўя выказвае боязі, што апазыцыя можа надта палітыкаваць пытаньне, паявяцца закіды, што партыя «Права й справядлівасьць» прыватызуе сыстэму аховы здароўя. Дарэчы, раней такія закіды з вуснаў палітыкаў ПіС гучалі ў адрас дзеячаў цяпер апазыцыйнай «Грамадзянскай плятформы». Магчымасьць сумяшчэньня прыватнай і публічнай сфэры ў галіне аховы здароўя выклікае ў Польшчы шмат пытаньняў ды эмоцый. Сыстэма публічных паслуг на столькі кульгавая, што палякі выдаткоўваюць мільярды злотых з уласнай кішэні на прыватныя мэдычныя паслугі, але ніводнаму ўраду не ўдалося яшчэ ўпарадкаваць дадатковыя мэдычныя страхоўкі.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт