Logo Polskiego Radia
Print

Настаўніка робаты не заменяць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.04.2019 12:13
  • Настаўніка робаты не заменяць.mp3
Зьмянецца роля настаўніка ў сучасным сьвеце.
Здымак ілюстрацыйныЗдымак ілюстрацыйныFoto: pixabay.com/CC0

Настаўнік сёньня не столькі элемэнт традыцыйнай сыстэмы гадаваньня паслухмяных выканаўцаў працы пры канвэеры, колькі мэнтар у сьвеце высокай тэхналёгіі ды неабходнасьці штодня рабіць выбар. Асаблівасьці працы сучасных настаўнікаў на прыкладзе розных краін, раскрывае экспэрт.

У Польшчы завяршаецца першы тыдзень агульнанацыянальнай забастоўкі настаўнікаў. Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі Польшчы, удзел у страйку ўзялі 48,5% школ ды навучальных устаноў. Дзеці маюць незаплянаваныя вакацыі, а бацькі ды грамадзтва вядуць спрэчку пра тое, хто мае рацыю: настаўнікі, якія дамагаюцца павялічэньня заробкаў, ці ўрад, які не пагаджаецца з гэтымі пастулятамі.

Падчас гарачых дыскусій у сеціве, гучаць аргумэнты, як у падтрымку настаўнікаў, так і крытыкуючыя. Адныя кажуць, што разумеюць патрабаваньні пэдагогаў, іншыя наадварот абвінавачваюць настаўнікаў у тым, што яны кепска працуюць, а сучасныя дзеці мала вучацца.

Ці гэта так так, мы запыталіся ў былой настаўніцы ды мэтадоляга з Цэнтру «Супольнасьць» Тамары Мацкевіч, якая шмат гадоў займаецца вывучэньнем адукацыйных рэформаў у краінах Усходняй Эўропы. Экспэртка кажа, што дыскусія пра настаўнікаў ідзе ня ў той бок. Насамрэч сёньня зьмяняецца роля настаўнікаў. Пры гэтым не малее важнасьць гэтай прафэсіі для грамадзтва, пра што сьведчаць прыклады такіх краін як Фінляндыя ці Ўкраіна.

Слухайце поўную размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт