Logo Polskiego Radia
Print

„Асьвенцім” за „Смаленск”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.04.2019 14:36
Важныя юбілеі, якія адбудуцца ў бліжэйшым часе, могуць рашуча паўплываць на польска-расейскія адносіны.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

„Асьвенцім” за „Смаленск”
Важныя юбілеі, якія адбудуцца ў бліжэйшым часе, могуць рашуча паўплываць на польска-расейскія адносіны.
Важныя юбілеі, якія адбудуцца ў бліжэйшым часе, могуць рашуча паўплываць на польска-расейскія адносіны.
Польшча хоча, каб прадстаўнік Крамля прыняў удзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 75-й гадавіны вызваленьня канцлягера „Аўшвіц-Біркенаў”, паколькі гэта можа дапамагчы палякам арганізаваць 10-ю гадавіну Смаленскай авіякатастрофы, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Паводле камэнтатараў, рашэньне аб тым, ці прадстаўнік Расеі прыме ўдзел у святкаваньні 75-годзьдзя вызваленьня нямецкага канцлягера „Аўшвіц-Біркенаў” будзе прынятае ў Крамлі й можа азначаць пералом ва ўзаемаадносінах.
Кантакты паміж Польшчай і Расеяй на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў застаюцца замарожанымі амаль 10 гадоў. Таксама на ўзроўні міністэрстваў яны амаль не існуюць. Іх сымбалем зьяўляюцца абломкі прэзыдэнцкага самалёта, якіх расейцы ня хочуць вярнуць палякам.
Тым ня менш, на двухбаковыя адносіны паўплываў таксама крызыс ва Ўкраіне. Масква ня можа дараваць Польшчы таго, што гэта яна стаяла за ідэяй „Усходняга партнэрства”, без якога, магчыма, не было б Майдану.
Апрача таго, Варшава належыць да групы тых эўрапейскіх сталіцаў, якія найбольш настойваюць на працягваньне санкцыяў супраць Расеі, спыненьне будаўніцтва Nord Stream 2 і ўмацаваньне ўсходняга флянгу НАТО, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт