Logo Polskiego Radia
Print

Зона эўра - не для Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.04.2019 15:21
Не заахвочвае да гэтага прынамсі тое, што краіны зоны эўра перажываюць гаспадарчае запавольваньне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Sieci
Зона эўра не для Польшчы
Перадвыбарчыя дэбаты ў Польшчы зьбеглася ў часе з 20-й гадавінай утварэньня зоны эўра і з 10-й гадавінай далучэньня да яе паўднёвага суседы Польшчы Славакіі. Польскі ўрад, аднак, не бярэ пад увагу далучэньня да зоны эўра ў пэрспэктыве бліжэйшых гадоў. Гэта ясна вынікае са словаў прэм’ер-міністра Матэвуша Марвецкага. Чаму?
Не заахвочвае да гэтага прынамсі тое, што краіны зоны эўра перажываюць гаспадарчае запавольваньне: Італія апынулася ў стане рэцэсіі, Францыя і Нямеччыны знаходзяцца на мяжы нулявога эканамічнага росту. Нават больш, эканамісты кажуць пра сытуацыю ў зоне эўрапейскай валюты як пра адзін з самых сур’ёзных элемэнтаў пагрозы для глябальнай гаспадаркі.
Калі б Польшчы прыняла эўрапейскую валюту, то раней ці пазьней салідарна адказвала б за даўгі іншых дзяржаваў, як Грэцыя, Італія, Партугалія, Бэльгія, Францыя і Гішпанія.
Да гэтага часу ніхто ня выйшаў з зоны эўра, хоць ахвотныя знайшліся б.
Прыняцьце эўра было б зьвязанае з празьмернай фінансавай і эканамічнай рызыкай, якая вынікае з разьвіцьця сытуацыі ў самой эўразоне. Гаворка ідзе пра рост рызыкі рэцэсіі і развалу зоны эўра ў выніку нераўнавагі ў сыстэмах цэнтральных банкаў і гандлёвага абмену паміж краінамі поўначы і поўдня Эўропы.
Польскі злоты дазваляе захаваць грашова-крэдытную палітыку, якая зьяўляецца эфэктыўным буфэрам для нэгатыўных імпульсаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт