Сёньняшнія падзеі – гэта мэтадычнае, плянавае зьнішчэньне памяці беларусаў пра трагедыю. Гэта праяўленьне асабістых адносін Лукашэнкі да Курапатаў і сталінскіх рэпрэсій – кажа наш камэнтатар, палітоляг Павал Усаў:
П. Усаў: Гэта адносіны да Курапатаў, усяго, што зьвязана са сталінскімі рэпрэсіямі асабіста Лукашэнкі. Ён намагаецца вынішчыць усе сьляды таго, чым камунізм быў для беларускага грамадзтва, і чым ён скончыўся. Гэта вынішчэньне гістарычнай памяці пра трагедыю. З большага гэта ўсё падрывае асновы беларускага сувэрэнітэту, незалежнасьці, бо на гістарычнай памяці будуецца сёньняшні дзень і будучыня. Не вядома, ці ўлады зьбіраюцца там пабудаваць комплекс, пра што ўзгадваў Лукашэнка, альбо намагаюцца цалкам зьнішчыць крыжы, каб Курапаты не мазолілі вочы Лукашэнку і яго атачэньню. Нават, калі ўлады зьбіраюцца пабудаваць там комплекс, то такія паводзіны, як кашмарнае, нецывілізаванае зьнішчэньне крыжоў, выторкваньне іх трактарамі з міліцэйскім ачапленьнем, паказвае глыбокую зьнявагу Лукашэнкі да беларускага грамадзтва. Гэта плявок у людзей, якія лічаць сябе цывілізаванымі і адукаванымі. Гэта нават цяжка назваць варварствам, бо варвары былі значна больш асьцярожныя, калі казаць пра могілкі ці сьвятыні народаў, якія яны захоплівалі. А тут адносіны да ўласнай памяці, уласнай гісторыі. Гэта нават горш, чым варварства.
Сёньняшнія падзеі – гэта мэтадычнае, плянавае зьнішчэньне памяці беларусаў пра трагедыю. Гэта праяўленьне асабістых адносін Лукашэнкі да Курапатаў і сталінскіх рэпрэсій – кажа наш камэнтатар, палітоляг Павал Усаў:
П. Усаў: Гэта адносіны да Курапатаў, усяго, што зьвязана са сталінскімі рэпрэсіямі асабіста Лукашэнкі. Ён намагаецца вынішчыць усе сьляды таго, чым камунізм быў для беларускага грамадзтва, і чым ён скончыўся. Гэта вынішчэньне гістарычнай памяці пра трагедыю. З большага гэта ўсё падрывае асновы беларускага сувэрэнітэту, незалежнасьці, бо на гістарычнай памяці будуецца сёньняшні дзень і будучыня. Не вядома, ці ўлады зьбіраюцца там пабудаваць комплекс, пра што ўзгадваў Лукашэнка, альбо намагаюцца цалкам зьнішчыць крыжы, каб Курапаты не мазолілі вочы Лукашэнку і яго атачэньню.
Нават, калі ўлады зьбіраюцца пабудаваць там комплекс, то такія паводзіны, як кашмарнае, нецывілізаванае зьнішчэньне крыжоў, выторкваньне іх трактарамі з міліцэйскім ачапленьнем, паказвае глыбокую зьнявагу Лукашэнкі да беларускага грамадзтва. Гэта плявок у людзей, якія лічаць сябе цывілізаванымі і адукаванымі. Гэта нават цяжка назваць варварствам, бо варвары былі значна больш асьцярожныя, калі казаць пра могілкі ці сьвятыні народаў, якія яны захоплівалі. А тут адносіны да ўласнай памяці, уласнай гісторыі. Гэта нават горш, чым варварства.
Сёньня ў Курапатах вырваныя з зямлі 70 крыжоў, затрыманыя 15 актывістаў.
ав