Расея мабілізуе сілы перад прэзыдэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне
Шмат сьведчыць пра тое, што расейская прапагандысцкая машына толькі пачынае працаваць.
Масква вырашыла дапамагчы канкурэнтам Пятра Парашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне. У панядзелак украінцы даведаліся ад Міністэрства энэргетыкі РФ, што транзыт газу праз Украіну можа працягвацца пры ўмове, што ў выніку выбараў памяняецца прэзыдэнт краіны, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Дзякуючы расейскім СМІ, украінцы даведваюцца пра тое, што іх „прэзыдэнт карумпаваны”, пра „забойствы мірных жыхароў у Данбасе”, „сакрэтныя турмы”, а нават пра тое, што гэта не Расея, а Ўкраіна адказвае за зьбіцьцё малазійскага пасажырскага самалёта на ўсходзе краіны ў 2014 годзе. Шмат сьведчыць пра тое, што расейская прапагандысцкая машына толькі пачынае працаваць.
Напрыклад, у панядзелак расейскае ўрадавае агенцтва „РІА Навіны” арганізавала прэс-канфэрэнцыю з удзелам былога падпалкоўніка СБУ Васіля Прозарава, які заявіў, што займаўся антытэрарыстычнай апэрацыяй у Данбасе. Ён казаў, між іншым, пра мірных ахвяр апэрацыі й сакрэтныя ўкраінскія турмы. Паводле Прозарава, адміністрацыя прэзыдэнта Парашэнкі атрымлівала даходы ад незаконнага гандлю з самаабвешчанымі рэспублікамі і г.д.
У Кіеве ніхто не сумняецца, што Прозараў не выпадкова паявіўся ў Маскве за некалькі дзён да прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.
„У цяперашні час ідуць спробы дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне, і я думаю, што самага небясьпечнага пэрыяду можна чакаць перад другім турам выбараў”, - заявіў у размове з газэтай „Rzeczpospolita” украінскі ваенны аналітык Аляксей Арэстовіч.
аз