Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы эканамічны рост – адзін з найбольшых сярод членскіх краінаў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.03.2019 20:03
Эканамічны рост у Польшчы ў чацьвёртым квартале амаль у тры разы большы ад сярэдняй лічбы па Эўразьвязу.
500 польскіх злотых500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski

У Польшчы – адзін з найбольшых эканамічных ростаў сярод членскіх краінаў Эўрапейскага Зьвязу, паведамляе праўрадавы партал правай арыентацыі WPolityce.pl. Так, у чацьвёртым квартале 2018 году эканамічны рост у Польшчы склаў 4,6%, паведаміла Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій са спасылкай на «Эўрастат» – статыстычную службу Эўрапейскага Зьвязу. Эканамічны рост у Польшчы ў чацьвёртым квартале амаль у тры разы большы ад сярэдняй лічбы па Эўразьвязу. Нагадаем, у эўразоне эканамічны рост у апошнім квартале мінулага году склаў 1,1%, а агулам па ЭЗ – 1,4%.
Разьвітыя краіны эўрасупольнасьці ў апошні час ня могуць пахваліцца эканамічным разьвіцьцём. Так, у Нямеччыне й Францыі рост не перавысіў 1%, а ў Італіі застаўся бязь зьменаў, паведамляе партал WPolityce.pl.

У Польшчы эканамічны рост – адзін з найбольшых сярод членскіх краінаў Эўрапейскага Зьвязу, паведамляе праўрадавы партал правай арыентацыі WPolityce.pl. Так, у чацьвёртым квартале 2018 году эканамічны рост у Польшчы склаў 4,6%, паведаміла Міністэрства прадпрымальніцтва й тэхналёгій са спасылкай на «Эўрастат» – статыстычную службу Эўрапейскага Зьвязу.

Эканамічны рост у Польшчы ў чацьвёртым квартале амаль у тры разы большы ад сярэдняй лічбы па Эўразьвязу. Нагадаем, у эўразоне эканамічны рост у апошнім квартале мінулага году склаў 1,1%, а агулам па ЭЗ – 1,4%.

Разьвітыя краіны эўрасупольнасьці ў апошні час ня могуць пахваліцца эканамічным разьвіцьцём. Так, у Нямеччыне й Францыі рост не перавысіў 1%, а ў Італіі застаўся бязь зьменаў, паведамляе партал WPolityce.pl.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт