Logo Polskiego Radia
Print

„Пэнсію Гітлера” ў Польшчы атрымліваюць 573 асобы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.03.2019 11:45
У асноўным гэта асобы, якія пражываюць на тэрыторыях, што да вайны належалі Нямеччыне.
Адольф Гітлер і яго ахоўнікі.Адольф Гітлер і яго ахоўнікі.By Erhard Heiden (* 23. Februar 1901 in München; † zwischen April und September 1933) - Berlin Document Centre, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31143927

„Пэнсію Гітлера” ў Польшчы атрымліваюць 573 асобы
У асноўным гэта асобы, якія пражываюць на тэрыторыях, што да вайны належалі Нямеччыне.
573 асобы ў Польшчы атрымліваюць ад нямецкага ўраду гэтак званую пэнсію Гітлера, паведамляе „Rzeczpospolita”, спасылаючыся на нямецкую газэту „Bild Zeitung”.
Пэнсіі выплачваюцца на падставе ўказа, асабіста падпісанага Адольфам Гітлерам у 1941 годзе. Сродкі складаюць ад 435 да 1275 эўра ў месяц.
Права на іх маюць тыя, хто пацярпеў падчас службы ў Вэрмахце й „іншых ваенных арганізацыях”.
У выпадку палякаў пэнсіі выплачваюць дзьве нямецкія землі. Паўночны Райн-Вэстфалія выплачвае пэнсіі асобам, якія пражываюць на тэрыторыях, што да вайны належалі Нямеччыне. Бадэн-Вюртэмбэрг - астатнім палякам. Права на пэнсію фэдэральнага ўраду маюць дзеці і ўнукі былых жаўнераў.
З 2008 году ўлады нямецкіх земляў могуць, па этычных прычынах, прыпыніць выплату пэнсіяў, але, як паведаміла Міністэрства працы ў Бэрліне, да 2017 году гэта здаралася толькі час ад часу. Агулам пэнсію страцілі ўсяго 99 чалавек.
Паводле выданьня „Bild Zeitung”, у Нямеччыне „пэнсію Гітлера” атрымліваюць 66 тысяч чалавек. Па-за межамі рэспублікі - 2 033 асобы, у тым ліку ў Польшчы, Славеніі, Аўстрыі, Чэхіі, Харватыі, Францыі, Вугоршчыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі.
Паводле выданьня „ Rzeczpospolita ”, выплата гэткіх сродкаў у Польшчы, дзе вялікая колькасьць людзей ніколі не атрымлівала кампэнсацыі за сьмерць сваякоў і шкоду здароўю, нанесеную падчас Другой сусьветнай вайны, асабліва абуральная. Пакуль не вядома, ці польскія ўлады падобным чынам, як улады Францыі, плянуюць афіцыйна зьвярнуцца ў Бэрлін з патрабаваньнем прыпыніць плацяжы.
Згодна зь нямецкімі правіламі, пэрсанальныя дадзеныя асоб, якія атрымліваюць пэнсіі невядомыя, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

573 асобы ў Польшчы атрымліваюць ад нямецкага ўраду гэтак званую пэнсію Гітлера, паведамляе „Rzeczpospolita”, спасылаючыся на нямецкую газэту „Bild Zeitung”.

Пэнсіі выплачваюцца на падставе ўказа, асабіста падпісанага Адольфам Гітлерам у 1941 годзе. Сродкі складаюць ад 435 да 1275 эўра ў месяц. Права на іх маюць тыя, хто пацярпеў падчас службы ў Вэрмахце й „іншых ваенных арганізацыях”.

У выпадку палякаў пэнсіі выплачваюць дзьве нямецкія землі. Паўночны Райн-Вэстфалія выплачвае пэнсіі асобам, якія пражываюць на тэрыторыях, што да вайны належалі Нямеччыне. Бадэн-Вюртэмбэрг - астатнім палякам. Права на пэнсію фэдэральнага ўраду маюць дзеці і ўнукі былых жаўнераў.

З 2008 году ўлады нямецкіх земляў могуць, па этычных прычынах, прыпыніць выплату пэнсіяў, але, як паведаміла Міністэрства працы ў Бэрліне, да 2017 году гэта здаралася толькі час ад часу. Агулам пэнсію страцілі ўсяго 99 чалавек.

Паводле выданьня „Bild Zeitung”, у Нямеччыне „пэнсію Гітлера” атрымліваюць 66 тысяч чалавек. Па-за межамі рэспублікі - 2 033 асобы, у тым ліку ў Польшчы, Славеніі, Аўстрыі, Чэхіі, Харватыі, Францыі, Вугоршчыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі.

Паводле выданьня „Rzeczpospolita ”, выплата гэткіх сродкаў у Польшчы, дзе вялікая колькасьць людзей ніколі не атрымлівала кампэнсацыі за сьмерць сваякоў і шкоду здароўю, нанесеную падчас Другой сусьветнай вайны, асабліва абуральная. Пакуль не вядома, ці польскія ўлады падобным чынам, як улады Францыі, плянуюць афіцыйна зьвярнуцца ў Бэрлін з патрабаваньнем прыпыніць плацяжы.

Згодна зь нямецкімі правіламі, пэрсанальныя дадзеныя асоб, якія атрымліваюць пэнсіі невядомыя, паведамляе „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт